"Плытавязка" або жорсткі раманс па-віленску

Mar 10, 2009 12:53



В гаіку сухі дуб расцвіўся.

Любіў сын маці, пака не ажаніўся.

Як ажаніўся, узяў благую жонку,

І он забылся праз родную старонку.


Едзе сын да маці,

Маці жыта жала.

Он ей сказаў: “Здраствуй!”,

Ана прамалчала.

“Родная ж мая маці,

Чыво ж ты горда стала?

Цебе сказал “Здраствуй”,

А ты прамалчала?”.

“Родны мой сыночак,

Я не горда стала.

За горкамі слёзкамі

Цебя не ўзнала”.

“Брасай, маці, жаці!

Паязджай у горад,

Будзя лягчэй табе жыці!”

Падумала маці:

“А што ж мне рабіці?

Нада ехаць к сыну

У горад жыці”.

Бросіла маці работу,

Паехала ў горад.

Прыехала к сыну,

Сына дома нету.

Гордая нявеста сказала адно слова:

“Дзеці ў нас бальшыя,

Нет што тут рабіці.

Каўры дарагія,

Нет как па іх хадзіці.

Едзь, маці, к дочке,

У дочкі будзеш жыці”.

Падумала маці,

Паехала к дочке.

Прыязджае к дочке,

Села в угалочку:

“Родная ты дачушка,

Памы мне сарочку”.

“Я цябе, маці,

Не буду мыці.

Каўры дарагія,

Не можна хадзіці.

Досць табе, маці,

Па свеце шлягацца,

Пара табе, маці,

На той свет збірацца.

На той свет збірацца,

У жоўты пясочак.

Толька ж не забудзься

Астаў мне кашалёчак!”

Падумала маці і гаворыць:

“Дзеці, мае дзеці,

Дзеці-дзецяняты!

Я з вамі хадзіла

Как курыца з курчатамі!

Я вас любіла,

Я вас шанавала,

А пачаму ж я тэраз

Не люба вам стала?

Я працавала, я рабіла -

За маю працу каўры пакупілі.

Сын - інжынерам, дочка - пракурорам,

А матулі нада сідзець пад заборам.

Аставайся, дочка,

Жыві ты шчасліва!

Я паеду туды,

Дзе я ўпярод жыла”.

Едзе маць дадому,

Ручкі заламала:

“Хатка, мая хатка,

Нашто ж цябе брасала?”

Прыехала к дому,

Стала за дзвярыма:

“Хатка, мая хатка,

Ото-ж ты мне міла!”

Зашла за дзверы,

Села на краваці:

“Ото-ж тут мне добра

Было начаваці”.

“Не буду прасіць я

Не сына, не дочку,

Буду сама мыць я

сваю сарочку.

Свой кашалёчак

Аддам сусядочку -

Он меня закапае

У жоўтым пясочку.

Я ў жоўтым пясочку

Буду там ляжаці,

Тока сваіх дзеткаў

Буду ўспамінаці”.

Запісана ў м. Савічуны (Віленскі р-н)

ХХ стагоддзе, Віленшчына, фальклор

Previous post Next post
Up