У Белгарадзе з цэнтральнай (Саборнай) плошчы ўбралі помнік Леніну. На яго месцы павінна зьявіцца стэла "Горад вайсковай славы" зь дзяржаўнай сымболікай. Ад гэтага ў мясцовых камуністаў здарыўся моцны батхёрт, але на іх пратэсты ўлады не зьвяртаюць увагі. Дэмантаж помніка плянаваўся яшчэ ў 2009 годзе, але з-за адсутнасьці згоды яго ўвесь час адкладалі. Напярэдадні 5 жніўня 2013 года, калі будзе адзначацца 70-годзьдзе вызваленьня гораду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, улады вырашылі ўсё ж зьдзейсьніць задуманае нагледзячы на пратэсты.
У 2004 годзе ў горадзе таксама былі перайменаванныя ўсе вуліцы, названыя ў гонар рэвалюцыі, сацыялізму і камуністычных дзеячоў. Губэрнатар вобласьці Яўгеній Саўчанка вядомы шэрагам спрэчных ініцыятыў па папулярызацыі праваслаўя, такіх, як увядзеньне ў школах прадмета "Закон Боскі" або ўвядзеньня "праграмы духоўнай бясьпекі".
Click to view