Справы курыныя/ Дела куриные

May 22, 2014 12:40



Гэтым годам з падачы Аліны, вырашыла мясных кураў гадаваць тры разы па 25. А гадую я іх так: купляю нававылупленых на э... ферме?(hatchery). Першы тыдзень трымаю на пілавеньні ў скрынцы пад чырвонай лямпаю. Кармлю камбікормам для куранятаў без дадаткаў мадыкамэнтаў, соі і прадуктаў жывёльнага паходжаньня. Камбікорм троху сбражываю. Так ён лепей пераварваецца, кураняты здаравейшыя, расход харчу меньшы. Другі і трэці тыдзень, у залежнасьці ад надвор'я, на дзень на вуліцў, у загон на колах, на ноч у скрынку пад лямпу. З трох тыдняў яны стабільна на вуліцы дзень і ноч і харчуюцца ужо зернавою сумясьсю. Зерне мяшаюць на мясцовым млыне. Гэта я дакладна так жа сбражываю. Толькі займае яно ня суткі, як з камбікормам для куранятаў, а два ці тры дні. Загон на колах перасоўваю некалькі разоў на дзень. Так у курак увесь час ёсьць чыстая ды сьвежая трава ў дадатак за зерня. Ну і там насекомыя розныя.


Ніпельную паілку рабіла сама, ваду ім даю троху падкісьленую жывым, непастэрызаваным воцатам. З 7-8 тыдняў пачынаю рэзаць. Галоўнае не зацягнуць з гэтай справаю, бо пасьля пэўнай вагі яны пачынаюць дохнуць самастойна. Рэжу горла трымаючы прыбалдзеўшую курку на каленях, прашу прабачэньня і дзякую. Яны ня крычаць, ня дзёргаюцца, пакуль сьцякае крывя. Карацей раблю ўсё магчымае каб сьмерць была спакойнаю. Пер'е здымаю разам са скураю, бо покуль ня маю пер'евыдзіралку.
Увогуле бройлеры мною ўспрымаюцца выключна як праца. Задавальненьня аніякага. Калі ідзе разбор курэй, то хаджу замаруджаная ды пахмурная. Цяжка мне забіваць. Таму пераходзім да пазытыву. Тадам! Знакамітая курамама!


Яе я набыла тры гады таму ўжо дарослаю. Нясецца вельмі добра, дзяцей гадуе выдатна. Карацей цуд а ня курка. Вызернеш так у вакно, бачыш мама з дзеткамі па траве ходзіць і адразу настрой уздымаецца. Проста бясконцая крыніца пазытыву і звестак аб натуральным бацькоўстве. Ейныя дзяўчынкі застануцца несьці яйкі, а пеўнікаў каго прададзім, каго зьядзім.
Астанія куркі гэтай вясною атрымалі пашырэньне загону і ўсталяваньне вышэйшага ды мацнейшага плоту. Цяперака і яны ня ўцякуць і кайот з лісою ня пройдуць.


Куры нясушкі таксама пазытыўныя істоты. Яны прыгожыя ды разумныя, са складанымі сацыяльнымі паводзінамі. Дарэчы, паводзіны пеўня вельмі падобныя да паводзінаў курамамы. Дакладна так як яна, ён паказвае дзе які харч, абараняе ад небяспекі і ўвесь час сочыць навокал.
Маранаў (гэта такая парода, нясуць вельмі цёмныя яйкі, як пафарбаваныя шалупіньнем) адасобіла ад астатняга статку ў лютым, а яны і прыжыліся ў асобным куратніку. Прадаю іхныя яйкі як апладнёныя ў прыватныя інкубатары. Іх трэба захоўваць іначай, чым тыя, што для ежы. Парода зараз папулярная, жадаючых на яйкі багата. На сам рэч усё складаней. Маранаў шмат розных, цёмныя яйкі нясуць далёка ня ўсе. Але дыталізаваць тутака пэўна не буду.


Маранам загон таксама пашырыла. Толькі ў вышыню ня стала нарошчываць, бо яны нейкія ня надта лятучыя. Ну ці ім там добра і яны не спрабуюць уцякчы гадзіць на веранду у поле. Зрабіла нядаўна ў маранавым загоне кампостную скрынку з дзьвума секцыямі. Дык апынулася што лепшага падарунку курам і прыдумаць было нельга. Яны там капаюцца, яны там сядзяць, яны карагодзяць вакол яе. Карацей дагадзіла птахам :)


Здаецца яшчэ адная курамама гатовая да сумніўнага шчасьця мацярынтсва. Гэтую курку я гадавала з новавылупленага кураняткі.


Мінулым годам яна мне вывела Маранаў. Вылупілася толькі 8 куранятак з 12 яйкаў і кінула яна іх у шэсьць тыдняў. Але ўсё адно здорава. Вось дам ёй яйкаў, пасядзіць тры тыдні а там і Купальле першых куранятак будзе час перасяляць да дарослых курэй. Будзе мне працяг мегапазытыву.

В этом сезоне, с подачи Алины, решила мясных кур брать три раза по 25 штук. Выращиваю я их так: покупаю нововылупленных на местной э... ферме(hatchery). Первую неделю держу на опилках в клетке под красной лампой. Кормлю комбикормом для цыплят без добавок медикаментов, сои и продуктов животного происхождения. Комбикорм немного сбраживаю. Так он лучше переваривается, цыплята более здоровые, расход корма меньший.Вторую и третью неделю, в зависимости от погоды, днём они на улице, в загоне на колёсах, а ночью в клетке под лампой. С трёх недель они стабильно на улице и питаются уже зерновой смесью. Зерно смешивают на местной мельнице. Этот корм я точно так же сбраживаю. Только занимает это не сутки, как с комбикормом для цыплят, а два или три дня. Загон перекатываю на новое место несколько раз в день. Так у кур всё время есть чистая и свежая трава в дополнение к зерну. Ну и насекомые всякие.


Нипельную поилку смастерила сама, воду им даю немного подкисленную непастеризованным живым уксусом. С 7-8 недель начинаю резать. Главное не затянуть с этим делом, потому как после достижения определённого веса они начинают дохнуть самостоятельно. Режу горло держа на коленях прибалдевшую курицу. Прошу прощения и благодарю. Они не кричат, не дёргаются, пока стекает кровь. Короче делаю всё, чтоб смерть была спокойной. Перья снимаю вместе с кожей, потому как пока у меня пока нет перьевыдиралки.
Вообще вся эта возня с бройлерами мною воспринимается исключительно как работа. Удовольствия никакого. Те дни, когда идёт забой, хожу хмурая и заторможенная. Тяжело мне убивать :( Поэтому переходим к позитиву. Тадам! Знаменитая куромама!


Её я купила три года назад уже взрослой. Несётся она очень хорошо, детей растит прекрасно. Короче чудо а не курочка. Выглянешь так в окно, а там мама деток водит по траве. Сразу настроение поднимается. Просто бесконечный источник позитива и сведений о натуральном родительстве :) Её дочки останутся у меня несушками, а петушков кого продадим, а кого съедим.
Остальные курочки получили этой весной расширение загона и установку более высокого и прочного забора. Теперь и они не перелетят и лиса с кайотом не пройдут.


Куры несушки тоже весьма позитивные существа. Они красивые и смышлёные, со сложным социальным поведением. Кстати, петухи себя ведут очень похоже на куромам. Точно так же показывают своим подопечным любую найденную еду, защищают их и постоянно бдительно наблюдают за окружающей обстановкой.
Маранов (это такая порода, несут очень тёмные яйца, как крашенные луковой шелухой) отделила от остального стада ещё в феврале. А они так и прижились в отдельном курятнике. Продаю их яйца как оплодотворённые для частных инкубаторов. Такие яйца нужно хранить иначе чем те, что для еды. Порода сейчас популярная, желающих много. Там на самом деле всё сложнее, Маранов много пород и тёмные яйца несут далеко не все. Но вдаваться в детали здесь не буду :)


Маранам загон тоже расширила. Только в высоту не стала наращивать. Они не очень летучие :) Ну или им так хорошо, что они и не пробуют убежать гадить на веранду в поле. Смастерила недавно в марановом загоне компостный ящик с двумя секциями. Так оказалось, что лучшего подарка курицам и придумать было нельзя. Они там капают, они там сидят, они водят вокруг хороводы. Короче угодила птицам :)


Кажется ещё одна куромама готова к сомнительному счастью материнства. Эту курочку я растила с нововылупленного цыплёнка.


В прошлом сезоне она мне вывела Маранов. Вылупились только 8 цыплят из 12 яиц и кинула она их в шесть недель. Но всё равно здорово. Вот дам ей яйца, посидит она три недели, а там и Купалье придёт время первых цыплят переселять к основному стаду. А мне будет продолжение мегопозитива.

деревня, вёска, куры

Previous post Next post
Up