Кніга супэр! Чыста суб'ектыўнае, канешне, меркаванне (:
Ітак:
пачну з таго, што - змест і дызайн - проста ўзрываюць мозг. Што датычыцца дызайну, то цікава аформлена вокладка, а менавіта ўвагу трэба звярнуць на твар жанчыны: пад розным кутом - розны вынік.
У кнізе, пры дапамозе фатаграфіі Андрэй Лянкевіч спрабуе паказаць нам тыя традыцыі й звычаі, што захаваліся ў памяці найстарэйшых жыхароў некаторых вёсак.
Нацыянальна-этнаграфічны ансамбль з в.Пагост (Жыткавіцкі раен Гомельскай вобласці) суправаджаў жывым гукам прагляд кнігі.
Спевы адначасова заварожвалі (нават здымаць было няёмка), але й адчуваўся нейкі незразумелы пад'ем, нібы іх галасы прабіраліся да тваёй душы. мурашы па скуры...
вельмі падабаецца гэты здымак
а гэты, мне падаецца, валодае мега-энэргетыкай
Ірына Мазюк, даследчык
гераіні вечара (:
Дзякуй усім хто верыў, хто дапамагаў.
Дзякуй бабулям, што захавалі традыцыі.
Дзякуй усім, хто працаваў над кнігай - Сяргею Шабохіну, Ірыне Мазюк, Святлане Палішчук, Раману Маладзяшыну, Сяргею Кандраценка, Юле Качанавай, выдаўніцтву Fundacja Villa Sokrates.
Асабістая падзяка Нямецкаму Фонду Маршала, што зрабіў кнігу магчымай."
Андрэй Лянкевіч, аўтар альбому