Карпаты

Oct 01, 2010 17:01

Ноч. Наперадзе горы. Мерны грукат колаў. У экране вакна чорны занавес, на якім перыядычна з’яўляюцца самотныя ліхтарыкі ці штучныя агенчыкі домікаў. З’явілася поўня і мяккім святлом ачарціла на ўзгорках зубчыкі елачак і рэльефы гор. І немажліва адарвацца ад вакна - захоплівае й чаруе горнае кіно.
Ноч. Прахалода. На небе тысячы зорак. Такія яркія! А ПАВЕРА. Паветра з дымам. Ммм… казка. Іншае вымярэнне. Спакойна.
Бадзёрая раніца. Верхавіны гор у аблоках. Першыя промні сонейка, што падняліся над гарамі і прабраліся праз хмаркі - гуляюць па каляроваму лісцю дрэў.
Падымацца ў горы цяжка. Мажліва мне было цяжка з-за першага разу. Ну гэта на першых парах - пасля ногі звыкаюцца (= Горы каштуюць таго, каб ножкі крыху “панылі”. У гарах - зусім іншы свет, другія людзі - там усе вітаюцца. Мова ў іх іншая. Прыгожая. Паўсюль пасвіцца розная жыўнасць і звіняць калакольчыкі. Парыгожа. Так.

freedom, feelings, travel

Previous post Next post
Up