Алушта і...

Jul 13, 2010 16:27

Алушта. Выйшлі з траліка, і былі шакаваныя. Адразу ля прыпынка пачаўся шум-гам. Думала вайна пачалася. Аказалася, гэта мясцовыя жыхары змагаліся за турыстаў... незвычайнае відовішча. У якім сэнсе змагаліся - адцягвалі адзін ад аднаго прыехаўшы народ, і прапаноўвалі свой дом з умоваімі на любы густ.



увогуле, калі ісці па вуліцам што бліжэй да берага - то амаль што на кожным доміку вісіць шыльдачка з даволі разнастайным зместам (=
і ня толькі на дамах, але і на машынах, і пад парасонамі жанчыны ўмудраюцца дзень на пралёт прасядзець с адпаведнымі кардонкамі.








Гэта ля мясцовага пляжу. Тут лепей не купацца, бо труба ад гарадской каналізацыі выходзіць менавіта сюды.










Адшукалі маршрутку да выезду з горада, пракаціліся ў ёй два колы - і гэта не проста так - гэта лёс... насамрэч вандроўка шмат у чым аддавала чороўным адценнем.




спачатку пабаяліся спыняць, бо ня ведалі як мясцовая міліцыя ставіцца да стопераў.


крыху пазней, покуль мы разглядалі на мапе бліжэйшыя кмпінгі, на прыпынку намаляваліся два хлапцы. Яны та і былі нам падараваныя лёсам...



У выніку знаёмства з Сяргеем і Андрэем, мы разам з імі паехалі ў лагер да іх сябраў.



лагер распалагаўся побач з Марскім. Не даязжая да яго прыблізна 3-4 км.



даехалі да лагера мы за прыкладна гадзіны 2 з паловай.



Покуль ехалі, мы з Даней проста балдзелі ад серпантыну!!! Гэта такі ВАХ!!! Што проста вах))) насамрэчны атракцыен)))) і яшчэ лепш калі вясёлы кіроўца! ай-яй. як жа я сумую па тым дарогам... А якая прыгажосць абапал серпантыну!!!! Нажаль у машыне так трасло - што фізічна немажліва было здымаць.



Па прыезду мы даведаліся, што гэнтыя хлопчыкі з'яўляюцца сваякамі гаспадара сей тэрыторыі...
Вось ён - лёс. (Далей - патлумачу чаму.)



і вось яно...мора. салёныя хвалі, што перабіраюць каменчыкі, і  напяваюць калыханку. Гэта насамрэчнае дзіва)



На гэтым беразе ў нас была традыцыя вітацца і развітвацца на ноч з морам.

ага - была...

freedom, travel, happy, friends, thoughts, foto

Previous post Next post
Up