only time

Feb 15, 2010 21:44



Жанчыны й палітыка. Складана.
Яшчэ ўчора галава была перапоўнена трызненнем.
Добра, што ёсць СЯБРЫ. Дзякуй ім за гэта.

Запавесы рассунутыя на паў метры. Дзённае святло за акном адбіваецца ад бялёсага наваколля, засыпанага снегам - павялічваючы гэтым каэфіцыент святла. Сняжынкі павольна танчаць, мякка асядаючы на дол. За вугал дома зайшла жанчына ў  чорным. Зімой асабліва яскрава заўважны кантраст чорна-белага жыцця. Між тым на заднім плане, на фоне разрозненых думак, нягучна ўсплываюць словы з творчасці j-mors: "…паміж станцый - усім не дапамагчы. Толькі ты не здавайся…"
Блюз сатканы са смутку. Так табе скажа любы негр у Новым Арлеане.
14. Люты. 2010. Год.
Нехта ў гэты час адзначае кітайскі Новы год з пяльменямі. Праваслаўныя даруюць адзін аднаму ўсё, што толькі можна дараваць, бо Сустрэчанне. У кагосьці на патэльні  пячэцца апошні блін. Нейкі адсотак людзей на планеце стаў сталей на год. А яшчэ нейкая частка насельніцтва Зямлі ўзгадвае - каго кахае. Насычаны дзянёк выдаўся.
Дзіўна. Сумую па нашых размовах - адчувала насамрэчную цікавасць, калі ты эмацыйна распавядаў нешта новае, што захапляла цябе. Сумую па позірку. Хачу зноўку ў Ракету на тваё плячо, і слухаць выбраныя творы Адама Глобуса з тваіх вуснаў.

life, feelings, time, music, friends, foto

Previous post Next post
Up