восеньскі дзянёк

Oct 23, 2009 19:42


Усё пачалося з таго, што я такі выбралася за межы кватэры, каб завітаць у аптэку, ды й заглянуць да паштовай скрыні (-:

Завітала й туды, і туды.
А на вуліцы та надвор'е!!! мммм (-:
Такі думаю, прайдуся ка  - падыхаю свежым паветрам! Ну й пакуль думала дайшла да


Здымача не было - быў тэлефон (-:



ммммм - лес!!! Хвойны пах... мокры дол... і дымчатая смуга.



Вырашыла сыйсці з дарогі і паблукаць чыста па лесе - там такія яркія фарбы!!! А на галінках дрэў заўважыла пупышкі - нібы ў вясну(-:



Дымчатая смуга мяне зацікавіла, і вырашыла праверыць, што за яно такое -  пайшла на самы густы смог.
Сумная карціна была - лес маёй юнацкай памяці высякаюць... але пах прыемны.
І там жа вось заўважыла малодзенькія лісточкі (-:



(падаецца, быццам софт аб'ектывам знята (-;)
па дарозе з лесу, выкрочыла нібыта да "абрыву" - насамрэч, там полеле ў смудзе, таму не бачна другой часткі леса. Выглядае ў жывую проста абалдзенна!

Такі вось мой паход у аптэку скончыўся лесам - затое, хоць апетыт нагуляла (-;

Усім добрага здароў'я! Выдатнага настрою! І беражыце сябе!

life, i, telephone photo, autumn

Previous post Next post
Up