Коцік з-пад капоціка

Nov 04, 2015 14:56

Учора вечарам прывезла да дому маленькага мужчынку. Закахалася ў яго па фатаграфіі, з першых імгненняў, праз Facebook. Во такія справы... Увогуле, калі так падумаць, нашаму знаёмству спрычыніліся розныя тэхнічныя сродкі. Гэты хлопец не такі просты, якім мог бы падацца з першага позірку. Ён аказаўся любіцелем сапраўдна экшану - пракаціцца пад капотам машыны, для яго - раз плюнуць. Так яго і выявілі сябры, ад якіх ён перашоў да мяне (:
А сёння, напрыклад, у зоакраме: залез на галаву сястры, і спікіраваў у шкляную вітрыну з рознымі цікавосткамі. Мы спалохаліся, а ён - далей весяліцца...



Вярнуся ў часе ў мінулае, а дакладней да ўчорашняга вечару, калі прывезла апельсінавы цуд да дому.
Папярэдне, калі думала пра імя, дужа хацелася мне яго назваць апельсінавым цмокам! Ці інакш - МушУ, як цмока ў мульціку Мулан. Дужа мне яго характар імпануе))) Але, па прыездзе, Янка выдзьвінула варыянт Ром, Дашка падхапіла - Віскі, мама - Каньяк...і "паляцела душа ў Рай"))) Пасля Космасаў, Фарсажаў, Марсаў і Юпіцераў - вырашылі спыніцца на старым, добрым і любімым усімі - Сімбе. Калі памятаеце мульцік ё такі - Кароль Леў. Так вось наш мужчынка сваімі рухамі і хадой дужа нагадвае галоўнага персанажа з гэтага мульта. На тым, покуль, і парашылі (:


Дапамагае мне шукаць інфармацыю для матэрыяла.


Што тычыцца сну. Яго ў мяне не было, бо Сімба на радасці ўсю ноч у мяне пад бокам спяваў серэнады... Ну а зараз, натуральна - час паспаць (:








Што тычыцца Янусі, то мяжы яе радасці - няма!








З Янкай памаранчая радасць, амаль не мае пакою. І як толькі дзяўчо адыходзіць, Сімба артыстычна плюхаецца з гучным уздыхам) а яшчэ, калі яны граюць, ён шыпіць як сапраўды Лёва!
Падагульняючы вышэйнапісанае - у нас новы чалец сям'і! З чым мы сябе і віншуем (:

life, love, simba, happy, cat, jana, foto

Previous post Next post
Up