Да вытокаў

Jul 18, 2015 15:44

Прыняла рашэнне зноўку на пастаяннай аснове трэніравацца. Так як асаблівай альтэрнатывы ў валейболе альбо басейне ў маёй лакацыі няма, то застаецца баскетбол. На маю радасць гэты від спорту дазваляе паўнавартасна развівацца самастойна ў колькасці адной чалавечай адзінкі (: Тыя, хто даўна сочаць за маім дзённікам, ведаюць, што пэўны час я каталася спачатку ў Лошыцу, а пасля ў БДУІР, і актыўна займалася развіццём валейбольных талентаў. Апошнімі двума гадамі я наведвала залю з перыядычнасцю 3-4 разы на год, замест двух-трох на тыдзень. Натуальна, форму згубіла. Буду аднаўляць.
Вось так зараз выглядае мейсца, дзе я ачышчаю мозг і адчуваю моманты шчасця:




Нядаўна, хлопец, што рабіў нам кухню, напісаў мне пра тое, што ў Сокале ё групоўка хлопцаў, што граюць у баскет. У маім юнацтве, бадай я толькі з хлопцамі і грала...эх, ностальджы (: Так вось зараз пляную патрэніравацца, узгадаць былое, і папрасіцца да моцнай часткі планеты ў гульню. Што ж, паглядзім, што атрымаецца.

Яшчэ.

Упошуках шчасця перабірала свае дАкументы. І вось што знайшла - сваю заліковую класіфікацыённую кніжку спартоўца (:


life, basketball, sports, happy, foto

Previous post Next post
Up