Лес. Чарніцы.

Jul 08, 2015 19:07

Сёння я ўстала ў 6-30, каб паспець у рэгістратуры забраніраваць талон Яначцы. І, о аллілуйя, я гэта зрабіла, перадапошні дастаўся нам)))
А па чарніцы завітаць, мы з суседам Лёням надумалі завітаць яшчэ на мінулым тыдні. Учора ўвечары ўзгаднілі сёняшні ранак.
Я з Янкай, Лёнька з Евусяй - рушылі. Канешне, з Евусяй хадзіць цікава, яна як паравозік з мультфільма: то траўка, то кветачка, то машынка, то... Да лесу ішлі з прыгодамі і доўга.
На ўваходзе, натуральна, нас вітала сметніца - культура нашага народа.
Ось з такой тарай мы з Янкай ішлі абабіраць лес:



Ось з такой Евуся:


У лес Ева ехала на бегавеле. Неяк, відаць, нас разбэсціў наш двор і пад'езд, што мы спакойна пакідаем ровары, самаходы ды розныя рэчы - і іх ніхто не бярэ, не кажучы ўжо пра лес (колькі разоў я сама на ровары ў лес ганяла). Але, гэтым разам, покуль мы ўсе засяродзіліся на чарніцах, нейкі злачынец прыдбаў бегавел( Насамрэч, дужа гэта непрыемна. Для мяне заўжды было пытаннем, як людзі могуць браць чужыя рэчы, няўжо ў іх нічога не ёкае ўнутры...

Настрой, канешне, быў падпсаваны. Але жыццё працягваецца.
Януся з больашага, як і Евуся збірала ў рот:


Дожджыку няма, лес сухі. Ягадкі дробныя, і частка пасохла:


Але, я на пірог а Янка сабе на малочны кактэйль - назбіралі:


Падаецца, плануюцца хутка дожджыкі, то пойдзем у грыбы!

children, forest, jana

Previous post Next post
Up