Feb 03, 2014 04:27
Пасля доўгага перапынку складана ў адным пасце закрануць кожную галіну падзеяў.
Сёння ў мяне бяссонніца. Я люблю яе, мабыць таму, што яна ў мяне покуль не хранічная. Гарбатка ў 4 ранку з водарам лесу і малінавам смакам. І, на дзіва, сёння ў доміку насупраць спяць абсалютна ўсе вокны (прынамсі з таго боку, які глядзіць на мяне). З рэшты, гэты факт дае мажлівасць адчуць нейкую выключнасць.
Я здала АПОШНЮЮ сесію. Ушчыпніце мяне хто-небуць, бо мне складана верыцца ў тое, што сей факт не з'яўляецца прывідам маёй свядомасці. На маім кампураты з'явілася тэчка «DYPLOM». Мабыць гэты факт дапамагае ўсвядоміць, што фінішная прамая - вось яна!
І яшчэ адзін факт, як я магла забыцца! Сяджу я зараз на кухні. А кухня мая - любімае мейсца менавіта ўначы. І не таму, што бяз сведак можна сцягнуць і ўтаптаць шакаладку з фундукам. А таму, што яна ў мяне салатавая, і мае салатавы свяцільнік. Такая чароўная яна ў мяне зараз. А побач з нетбукам стаіць мой любімы кубак на літар вадкасці, і сагравае ня толькі цела, але й душу. Ось такая ночная рамантыка (:
А па факту, нават ня ведаю, чым бы яшчэ падзяліцца. У мазгах і душы шмат хваляванняў з нагоды падзеяў у суседкі. Выхапліваю вытрымкі, навіны... і ўсё думаю думу. Але ж я не палітык. Мне проста шкада тых, хто пакутвае. А ў думках, часам вяртаюся ў восень, калі я сядзела на Майдане, і мачыла ножкі ў фантане на прыступках. І мне цяжка ўсвядоміць, што зараз там забрыкадзіраванае футбольнае поле, дзе некаторыя людзі пакутваюць, а некаторыя маюць фан. Усе мы розныя. Камусь адрэналіну хочацца, а комусь вярнуць зрок, ды жыць шчасліва і бяз войнаў. Ці мажліва ў сучасным свеце жыць шчасліва, ды бяз войнаў? Спадзяюся.
Самая папулярная тэма для размоваў. Ледзь на яе не забылася. Надвор'е! Мне падабаецца мароз, але не падабаецца, што мала снегу. Я хажу ў трох ваўняных шкарпэтках у ботах сястры, бо ў нас розніца ў чатыры памеры. Так, і гэта мяне радуе. Баюся, што бяз гэтай акалічнасці, я не так бы радавалася гэтай бадзёрасці (: Але я такі хачу снегу яшчэ! Бо не было гэтым годам традыцыйнай снежнай бабы, катання з горак і сняжкоў. Калі хто мае сувязі з нябеснай канцылярыяй, то будзьце ласкавыя - замолвіце там славечка (;
Радая ўсім, і Шчасця ўсім!
night,
feelings,
writer's block,
about,
myself,
around