Пагрымела неба, пакапаў дожджык, пасвятлела. Бадзёрасць пачала маніць, і такі мае лапы вырашылі пакінуць бятонныя сцены.
Апошнім часам мне цяжка фатаграфаваць - дакладней знікла жаданне, бо няма патрэбнага адчування. Але здымач узяла з сабой. Сляды дажджу абудзілі нейкую струну ў ва мне.
Дастала камеру, і пачала паляваць на кроплі:
Што тычыцца палявання на ягады - тут тушыце свет - дужа я кідкая на іх. Напаткала малінку, і паняслася душа ў рай. А ў тым раю ўпершыню ў жыцці пабачыла гняздо з жывым птушанём ды яйкамі:
Толькі кранула галлё, на якім мацавалася гняздо, як птах адразу пачынаў падымаць галаву з разчынянай дзюбай
а пасля зноўку клаўся адпачываць
а ўвогуле, думаецца мне, што ня дужа бяспечнае мястэчка маці-птушачка абрала для гнязда
бо думаю, што не адна я мішка-любіцель па малінку схадзіць.