Атрымалася першым днём лета даехаць да малой Радзімы Кожны раз, як туды трапляю...так шкадую, што не маю ўласнага аўто і правоў, каб у любы момант, калі душа папросіць стартаваць у яе кірунку. Дзякуючы М. дабраліся гэтым разам не толькі да любімых пахаў старога будынку, але й да любімай бадзёрай Іслачы.
Пасля быў Бітлз-фэст. Атмасфера там была добрая. Пакідалі мячык, патапталі газончык - дзе таке было мажліва. Сарвала голас, і ў стане аўтапілот - даехала да дому :) Насычаная суботка выдалася!
настрой фэсту ў карцінках