Апошнім часам пошчу ў жж толькі рэпарты. Гэта таму, што я імі жыву. Я люблю сваё жыццё, мне падабаецца тое, у ва што я трансфермавалася дабравольна. Зараз лаўлю сябе на думцы, што забылася - што значыць працаваць у офісе. І думаю, што мой дэвіз - будзь шчаслівым зараз - самае лепшае, што можа быць. Галоўна быць шчаслівым не залежна ад нечага, а проста таму, што сёння ты расплюшчыў вочы, а за вакном ці сонейка купаецца ў блакіце, ці хмаркі танчаць карагод - ужо не важна.
Гэтым панядзелкам я прачнула дужа рана, для свайго цяперашняга жыцця. Сонейка толькі падымалася з-за лініі гарызонта, і падсвечвала багранымі фарбамі градыент шэра блакітных пераходаў. Ужо ў 8-45 я вінна была быць на Каменнай, каб стартаваць да новых прыгод. Упершыню ў жыцці ехала ў байдарачны міні-паход. Да гэтага я мела вопыт грэблі на звычайных лодках, што плаваюць на пракат па Свіслачы. Хадзіць на байдарках, хачу вам сказаць, гэта зусім іншая справа. Тут больш напруджваюцца кісці рук, бо яны адгазныя за самыя галоўныя маніпуляцыі.
Да купы шчасця, яшчэ й з надвор’ем падфарціла, хаця ніхто з удзельнікаў не шаманіў на гэты конт. Мутная карычневым Ілія прыняла нас на сваю спакойную, праўда часам й бурлівую плынь. Калі я сядела на мейсцы матроса, то мая свядомасць прыгадвала радкі з казкі пра малочныя берагі. І я ўяўляла сябе гераіняй гэтай казкі. Бо нашыя берагі па-сапраўднаму былі снежна-малочнымі. Па блакітнаму небу прагульваліся статкі белых аблокаў, і адлюстроўваліся ў вадзе - і ты трапляў у два вымярэнні свету адначасова. Рэчка дужа кручастая, таму вецер пераменна лашчыў то твар, то спіну. Вада наперадзе, што пералівалася маленькімі хвалямі часам ператваралася пад сонечнымі прамянямі ў бляскатую лаву, а брызгі, што разляталіся з вёсел - нагадвалі сапраўдныя брыліянты ў сончным святле.
Але, бадай самай вялікай асалодай сплаву па рэчцы - была невядомасць. Ты абсалютна не можаш уявіць якія прыгоды цябе чакаюць за наступным паваротам ракі. Такім чынам мы з байдаркамі па снедзе праходзілі абвал дрэваў, ці пад дрэвамі - праплывалі, ці нават прапалзалі завал. Усё гэта неверагодна вясёлы працэс. Як жа я хачу яшчэ памахаць вёсламі!
Тэкс матэрыялуШМАТ ФОТА