скаталася ў госці да масквічоў. не разумею чым яны тамака дыхаюць, ну і прастору зусім няма. праўда маскоўскі дом фота - пакінуў пад уражаннем, асабліва дах))) спадабалася і тое, што ў парку Горкага - па ўсёй тэрыторыі ляжалі ці то аграменныя пуфікі, ці то дзіўныя-пазітыўныя фатэльчыкі. ну і жывая музыка на фортэпіяна ў белай альтанцы парку...уночы - рамантыка, што тут сказаць)
праўда гэтыя суткі былі касяковымі. зламаўся мой тамрончык - ужо крыху адыйшла ад гэтай страты. панясу ў рэмонт)
бадай самы галоўны касяк у тым, што па пляну сёння я вінна была рухацца ў Карпаткі. Але не паеду. Шукаю новага папутчыка - калі ёсць жадаючыя скласці кампанію ў горы і да мора - пішыце)
на выходных завітала на Камініцу - першы раз была - з большага пазітыўныя ўражанні, не звяртаючы на тое, што фізічна было складана там быць - але эмацыйны фон - выратаваў!
фота і
тэкст - калі каму цікава