Купалле

Jul 09, 2012 16:39




Першае, сапраўднае Купалле ў свядомым жыцці.

Як гэта было.
Адназначна - казачна.


Добрая кампанія.
Вянкі, касцёр, вада.






Упершыню скокала праз вогнішча. Спадабалася - гэта слаба сказана. Цяперака кожны раз праз вогнішча, пры яго наяўнасці буду скокаць (: Нават вянок па вадзе пускала. А пасля і сябе ў ваду (вада дарэчы, была неверагодна мяккай і прыемна прахалодай) - 9 заходаў за ноч! Нырала з мёртвага дрэва ў бездань ночы. Але, усё ж выгляд зорнага чыстага неба ў спалучэнні з голым галлём гэтага ж дрэва - нейкія чароўныя пачуцці выклалі.
Пасля грэцца да вогнішча, слухаць ды спяваць песні пад гітару...люблю-люблю!

life, happy, friends, foto

Previous post Next post
Up