разгорнуты адказ (:julia_foxMarch 2 2012, 07:45:17 UTC
Агулам выстава не ўразіла. (Чакала большага) Я разумею, што гэта кшталту андэграунд, канцэптуальнае мастацтва, але. Але шквалу эмоцый не была. Былі экспазыцыі, каторыя зачапілі, усміхнулі. Нават недзе й ідэю раглядзела. З таго, што спадабалася - то вялікі плякат прашпекту - ён вельмі добра ўпісаўся ў саўковыя сцены завода (быццам бы яго натуральная частка). А вось астатнее з большага выглядала рэальным трэшам (смеццем) - а можа ў гэтым і была галоўная ідэя. Праўда на маю думку, лепей бы ў гэтых не вельмі прывабных сценах паспрабавалі паказаць нешта прыгожае (напрыклад як міні-выстава Лянкевіча, яна для мяне новай не была, але выглядала даволі гарманічна, але сама па сабе, бо не ўпівалася ў агульны кантэкст). Спадабаўся куток з вуліцамі (Мельнікайте, Карастаянавай, Нікіфарава) і прашпектам (Машэрава) - цікава атрымалася. А вось тая рамка з - "Нічога няма" - люстэрка выставы, праўда ня цалкам - для мяне. На самым уваходзе была крама часоў саветаў. Насамрэчная сметніца. Калі я хадзіла і разглядала экспанаты - недзе з'яўлялася іранічная ўсмешка. А калі я стаяла ля валізкі з бутэлькамі што алюстроўвалі тыя ці іншыя ўласцівасці савецкага часу, да мяне падыйшоў мужчына, і запытаўся: "Дзе вы тут бачыце мастацтва? Адное смецце" - сказаў ён. Праўда гэтае смецце нагадвала яму пра яго маладосць - жыццё. Я адказала, што тут ёсць цікавыя спалучэнні экспанатаў. І пасля як вынік прыйшла да таго, што гэта мне яны цікавыя і толькі з таго пункту - як пабачыць тыя недарэчнасці, якія меліся быць у тыя часы. А для яго гэта было жыццё. І можа быць мы ня маем права іранізіраваць з гэтага. Ня ведаю.
Самыя яскравыя пачуцці выклікалікі выявы жынчын, што на апошнім здымку - бадай да, яны былі самымі жывымі тамака (:
зы. можа на нешта забылася, шмат думак, ды й працы. Задавай пытанні, калі што!
Я разумею, што гэта кшталту андэграунд, канцэптуальнае мастацтва, але. Але шквалу эмоцый не была. Былі экспазыцыі, каторыя зачапілі, усміхнулі. Нават недзе й ідэю раглядзела.
З таго, што спадабалася - то вялікі плякат прашпекту - ён вельмі добра ўпісаўся ў саўковыя сцены завода (быццам бы яго натуральная частка). А вось астатнее з большага выглядала рэальным трэшам (смеццем) - а можа ў гэтым і была галоўная ідэя. Праўда на маю думку, лепей бы ў гэтых не вельмі прывабных сценах паспрабавалі паказаць нешта прыгожае (напрыклад як міні-выстава Лянкевіча, яна для мяне новай не была, але выглядала даволі гарманічна, але сама па сабе, бо не ўпівалася ў агульны кантэкст).
Спадабаўся куток з вуліцамі (Мельнікайте, Карастаянавай, Нікіфарава) і прашпектам (Машэрава) - цікава атрымалася.
А вось тая рамка з - "Нічога няма" - люстэрка выставы, праўда ня цалкам - для мяне.
На самым уваходзе была крама часоў саветаў. Насамрэчная сметніца. Калі я хадзіла і разглядала экспанаты - недзе з'яўлялася іранічная ўсмешка. А калі я стаяла ля валізкі з бутэлькамі што алюстроўвалі тыя ці іншыя ўласцівасці савецкага часу, да мяне падыйшоў мужчына, і запытаўся: "Дзе вы тут бачыце мастацтва? Адное смецце" - сказаў ён. Праўда гэтае смецце нагадвала яму пра яго маладосць - жыццё. Я адказала, што тут ёсць цікавыя спалучэнні экспанатаў. І пасля як вынік прыйшла да таго, што гэта мне яны цікавыя і толькі з таго пункту - як пабачыць тыя недарэчнасці, якія меліся быць у тыя часы. А для яго гэта было жыццё. І можа быць мы ня маем права іранізіраваць з гэтага. Ня ведаю.
Самыя яскравыя пачуцці выклікалікі выявы жынчын, што на апошнім здымку - бадай да, яны былі самымі жывымі тамака (:
зы. можа на нешта забылася, шмат думак, ды й працы. Задавай пытанні, калі што!
Reply
і нават ведаю, дзе ты будзеш сення а шостай гадзіне))
Reply
зы. схадзі, раскажаш што да як! Мо проста адыграў сваю ролю эмацыйны стан (:
Reply
Reply
Leave a comment