Восеньскі Крым. Урыўкі з жыцця ў падножжа Чатыр-Дага.

Oct 17, 2011 12:42

Першыя дні восені ўгаворвалі на дарогу! Доўга ня думаючы - пляцак на плечы і раннім ранкам за дзьверы, на шашу. І вось ужо трэці сьвітанак распачаўся бліз мора. Гэтым разам сіняга гарызонту было значна меньш, таму будуць горы, і тыя, хто з імі. Па шчаслівай выпадковасці мне патрапіла ўпісацца ў чалавека, які жыве ў гарах за 20 км. ад Сімферопаля з усялякай жыўнасцю. Покуль ехала да яго у тралейбусе, думала ранкам накіравацца ў бок Судака, а там і Кактыбель побач…
На прыпынку Зарэчнае нашыя шляхі з тралейбусам разышліся, мяне чакалі горы, а яго горад. Да мэтавай кропкі мне заставалася 5 км. пешшу, ці колькі хвілінаў з наглым таксістам. Выбар прынцыпова паў на першае.






Мяне чакала дарога абапал якой з аднаго боку парос жоўтай травой стэп, а з другога, нясмела, але велічава вымалёўваліся горы. Ціха-мерна тут ішло жыццё: пасвіліся кароўкі, авечкі ды ганарліва трэслі грывай коні. Унезабаве наблізіўся той узгорак, на якім прызначана была сустэча. Калі перад вачыма ўзнік карыявокі, ўсмешлівы ды й яшчэ з пляцёнай лентай на галаве ў курчавых чорных валасах Андрэй - пляны ў долі сэкундаў змяніліся. Прывабіў добры сьвет гэтая чалавечая істоты! Яго прастата ў рухах і словах.


Адразу ж мы накіраваліся да яго апошняга дзецішча - юрты.


Ён яе поўнасцю спраектаваў сам, і будаваў мэтадам навучнага тыку. Папярэдне, тры гады, ён выпрабоўваў лісце чарота - высвятліў, што ні сьнег і ні дождж яго не бярэ! Таму гэта самы лепшы і пры гэтым танны матэрыял для пакрыцця юрты.
Пад час гарбаты пад драўляным каркасам будучага дому, Андрэй крыху распавёў пра сябе, свае пляны і пра сваіх блізкіх - каней. Тут, бліз гары Чатыр-Даг (адна з найвышэйшых гор Крыма), ён жыве 10 год з маці. Чаму? Проста аднойчы знянацку прынялі рашэння - набыць зямлю. Да гэтага часу ён шмат вандраваў і нейкі час жыў на Мангупе, дзе яму далі другое імя - Макс-маўчун, яно яму таксама блізка. І зараз ён думае аб заўчасным падарожжы з канямі, мажліва на той жа Мангуп - цягне яго туды.


Тут пад Чатыр-Дагам ён прыйшоў да ўзаемаразумення з канямі. Ёсць у яго і іншая жыўнасць, але коні - гэта яго асноўнае захапленне. Так атрымалася, што яны сталі настаўнікамі адное аднога.
Цяпер у яго дзьве сталыя кабылы, іх жарабяты, конь, дзьве казы і кошкасобакі. Уся кампанія пражывае ў мястэчку Мармуровае, Крым, падножжа Чатыр-Дага.
Знаёмцеся:


менавіта пра сябе ён гаворыць: “У гісторыі майго жыцця ёсць пяцігадовы кавалак быцця хіпі і трохгадовы - жыццё на гары Баба-Даг (Мангуп-Кале)
Я проста шчаслівы хлопчык. Шмат усміхаюся.
Яшчэ я суровы, дзікі, але далікатны з дзецьмі.
Нядрэнна арыентуюся ў чынніках, вывучаю следствы.
Мае настаўнікі далі мне набор ведаў, шматлікае зразумеў сам.
Звяртайцеся да мяне на "ты". Мне так лепш.”

З усмешкай распавядае пра сваіх фаварытаў:
“Марта, Мартушка, Марціна


Кабыла. Прыгажуня. З простага роду, башкіра-тарпанскага нейкага. Ва ўзросце. За плячамі шмат чаго.
Справядлівая. Ведае сваю сілу. Цягавітая. Яна любіць волю і чалавека. Аброць яна ведае, калісьці ў гісторыі было. Безумоўны лідар, клапатлівы і строгі.
Самадур(а). Усіх канёў у табуне можа разагнаць, пакусаць, рыкнуць на іх, гнеўна хвастом махнуць, ежу забраць. Чалавека стукнуць - у лёгкую (: Самы часты ўдар нізкі бакавы (усміхаецца, відаць узгадваючы), ён даводзіцца ў раён каленкі. Свавольная, хоць настойвае на сваім не доўга.
Мой настаўнік. Я дазволіў ёй напачатку нашых зносін выяўляць свае пачуцці адкрыта, выдаліўшы з ужывання цуглі. Я шмат разоў валіўся, яна не чакае мяне, бяжыць далей.
Ніколі ў нашай гісторыі не было, каб яна зрабіла мне гадасць. Ні разу. Усе мае падзенні і плясканні капытоў былі або ад тупога няведання або па няўважлівасці. У лесе яна не пойдзе туды, дзе мяне падрапае, пойдзе, вядома, калі я папрашу (:
Вельмі спакойная, працавітая кабыла, з ёй лёгка дамовіцца, у бойку яна па мудрасці не лезе, проста спадзяецца на павагу.”

Што датычыцца шакаладнай багіні:
“Лінда, Ліна, Лінка-Кабылінка, Лінушка-Прыгажуня


Кабыла. Маладая, гадоў 6. Парода блізкая да башкірска-мангольскай-крымскай, тарпан выліты.
Вырасла ў мяне змалку. Даверлівая.
Лідар па натуры. Абвыкла казаць гучна і адкрыта. Правярае эмацыйны фон падыходнага да яе, перш чым дазволіць сесці на сябе. Вельмі небяспечная. Віртуоз. Дзіця, што не выпраменьвае страху, у бяспецы. І ўпэўнены ў сабе чалавек. Астатнія таксама забіты не будуць, але цікавасць да іх у кабылы слабее.
Лагодная. Рызыкоўная. Клапатлівая. За жарабё пойдзе ў бой, не задумваючыся.
Любіць тыя моманты, калі ў яе ёсць магчымасць быць рулём табуна.
Слабей Марты значна, але цягавітасць тая ж.”

Пра сваіх коз адгукаецца:
“Йося, Каза-козанька, Нуказа


Каза. У белым, пухнатым кажушку. Вясёлая сцярвознасць надае яе дзеянням шарм і прывабнасць. У досвітку гадоў. Мангуп і дарогу да яго ведае.
Доўга намагалася лідарства ў статку. Дамаглася зусім нядаўна, акрамя сяброўкі цяпер ёй кіраваць няма кім. Калі тая не вядзецца, гаруе сярод поля ў адзіноце.
Сабак не баіцца. Тых што трапіліся любіць падчапіць рогам ці заваліць на зямлю лбом.
Парода малочная. У адзін год двойчы нарадзіла трайнят, пры гэтым рабіла малако ўвесь час.

Каця, Каценька, Кацюха, Рыжая Каза


Каза. Паважанага ўзросту. Вандроўніца. Тысячу км за мной прайшла.
Прывязана да чалавека. Любіць церціся пысай.
Трохі журботная, пасвіцца ўвесь час без чалавека, шмат спіць.
У часы лідарства ў статку з 30 галоў, у момант нападу сабак, узяла на сябе абарону. Білася з дзвюма аўчаркамі. Ёй парвалі вымя, людзі якія падаспелі - выратавалі. Застаўся вялікі шрам.
У момант, калі пад Мангупам мянты, якія выгульваюць італьянцаў, сагналі сабакамі статак у адстрэлачны раён, кіравала групай веруючых у выратаванне. Паўкрыліся ў храме на гротах у дзяўчыны-ведзьмы-чараўніцы.
З тых часоў нарадзіла, выкарміла і выхавала кучу дзяцей
Цяпер у вандраваннях ёй цяжка.”

Астатняя дробная жыўнасць з большага існуе аўтаномна. Праўда Анрэй назірае за іх паводзінамі і ўзаемаадносінамі. Напрыклад Кошка на пачатку лета выгнала Ката. Усё лета той прабадзяўся ў выгнанні, і вось пад час майго візіту вырашыў зазірнуць да дому, на дзіва, Кошка яго прыняла (:


Жучка(сабака) таксама недзе правяла лета, а ўвосень, калі ўжо ласунак раздабыць складаней - звярнулася да роднага ганку. Цяжарная (:


Весела і проста жывуць яны разам, адзін аднога ў крыўду не даюць!
Зы. Лінда пад час майго візіту была цяжарнай, і павінна была вось-вось на днях радзіць. На наступны дзень пасля маёго ад’езду яна нарадзіла маленькую кабылку


і проста ў дадатак картачкі:














reporting, travel, happy, crimea, autumn, around, foto

Previous post Next post
Up