wind around

Oct 03, 2011 15:34

Калі ты пазіраеш.
ты адчуваеш.
пазіраць і адчуваць - у маім выпадку сімбіёз. пазіраць=адчуваць.

зрэшты, я аб чым. Ды так вось, вырашыла

кожнны світанак адрозны. абсалютна. і свет, і цені, і нават рысы характару. напрыклад сёння ён быў у палосачку. ружовую палосачку на серым палатне. спакойны й павольны.

а яшчэ лісты з дрэваў падаюць. і зараз. каляровыя.
і гэты іх колер, нават уночы яркі! такі чароўны.
вось ідзеш увечары, а яны нібы свецяць табе. сонейка няма, а яны тваім вачам дораць цяпло...
а раніцай дораць радасць! насамрэчнае шчасце пазіраць на рознастайную каляровую лістоту! сачыць за ветрам па каляроваму шубуршэнню.
люблю.люблю.люблю.так моцна.толькі восень узрушвае мяне.вочы.слых.думкі.разуменні-душу.калі верыць у яе наяўнасць.веру.

твой свет. пазл.
нават ты сам - пазл.
кожны чалавек - як кавалачак з агульнай карціны. ёсць маленькі кавалачак, ёсць вялікі. усё разам - ты. значыть ты, па ідэі, павінен таксама складаць пазл. але не аб гэтым, так, чыста па крысе думка прыйшла.
мяне хвалююць людзі. чым далей, тым болей. не ў прамым сэнсе, хутчэй ва ўскосным.
пазеі. іх непрадказанасць.
а з большага, такі разуменне самага простага, і страшнага адначасова - свабоды. усеагульнай свабоды, якая залежыць ТОЛЬКІ ад цябе.
о, тут мой мозг бушуе. ні аб якім шціле ня можа й быць размовы. гульня ў кампраміс з сабой. нешта смешнае.
увогуле, апошнім часам шмат кантрастаў да непрыстойнасці смешна-сумнага, узаемавыключаючага і дапаўняючага.
ня буду лезці далей. бо надоўга. (:

я часта размаўляю з сабой. і нават ня толькі ў думках.
я цалкам шчаслівы чалавек. але бываюць моманты.
напрыклад зараз. і вызначанасць, і нявызначанасць адначасова.
дакладна ведаю чаго жадаю, да чаго імкнуся.
але нейкі ўскосны фактар так добра ўмее збіць з панталыку.
парушыць усю сістэму тваіх намераў і жаданняў. Ха! сістэму, ага...

i, two ways, autumn, around, thoughts

Previous post Next post
Up