Apr 27, 2011 13:16
як тыдзень ужо хаджу новым маршрутам да бусіка.
Сёння было сонейка, учора яго не было.
але не пра гэта.
Кожную раніцу мой шлях пралягае праз садок (:
І ўсе ідуць мне насустрач, цэлымі хвалямі. З'яўляецца адчуванне, што плыву супраць агульнай плыні маленькіх і вялікіх чалавекаў!
А вось сёння, спачатку, насустрач мне прабегла маленькая карычнева-сонечная сабачка з вялікім кавалкам чорства-зялёнага батону. Цікава, падумалася мне, бо калі бывае з сабой хлеб (і далёка ня чорства-зялёнай ступені) - даю яго сабакам на прыпынку, але вялікай радасці і апетыту ў іх вачах не з'яўляецца, таму хлеб пераходзіць птушкам... Вось і дзіўна было пабачыць такі экзэмпляр.
На прыступках падымаўся мужчына ў зялёнай кашулі чорнай клетачкай, за плячыма трымаў чырвоны пляцак. На галаве ў яго была кепка як на плакатах з Чэгіварай, і такая ж барада, толькі ў ёй прабівалася сівізна, таму вобраз марака прабёг у думках.
Гэтыя двое выбіліся з агульнага-звычайнага шэрагу, сёння.
Карацей, цяперака ў мяне ёсць глеба для назіранняў.
А што самае дзіўнае, так тое, што калі да прыпынку было хады ў хвіліну - прыходзіла ці за хвіліну да бусіка, ці пад час. А тут, калі ў раёне 10 (!) прыходжу мінімум на 5 хв. раней! парадокс (:
і да - чароўныя людзі, чароўныя гукі, чароўна жыццё навокал (:
around,
thoughts