Apr 05, 2011 12:04
11 год праз 5 дзвярэй на пяты паверх. Там любімы балкон, а за вакном тая высокая труба, што з белым, ці чорным дымам. Далей лес...там за ім світанак прыходзіў з ранку. А пазней быў свет новай пажаркі, таму зорак паменшыла на нябеснай коўдры. Вырас і новы дом. Пасля сачыла як з'яўляліся пакрысе там агенчыкі ў вокнах...
Тут зноўку 5 паверх. 3 дзверкі. І дома.
З майго вакна шмат лесу бачна (дакладней акрамя лесу - больш нічога няма). І траса М1, што машынкі ў сталіцу Расеі вядзе. Буду ўночы за агенчыкамі/светлячкамі-машынкамі назіраць (:
тое што трэба. шчасце (:
happy,
myself