Страшэнна хачу сабе такі пярсцёнак
Niklāva Kalniņa foto
Прычым не гэткі гламурна бліскучы, адліты, як робіць з латуні майстра Daumants Kalniņš. Пры ўсёй маей глыбокай павазе да працы гэтага таленавітага мастака рэканструкцыі не магу не засмуціцца з нейкай несапраўднасці, змушанасці большай часткі ягоных копій.
Я ж бачу гэты грэдзень іншым: мядзяным, няроўным і ад таго жывым, з дрыготкімі краямі і адбіткамі-дотыкамі шчыпцоў, далікатна й няўмольна надрэзаным і раскаваным, выцягнутым, народжаным з гнуткага цела тонкай паласы. Агулам пасля праектавання акуцці для княскага калодзежа я вельмі ўпадабала логіку металу - чым прасцей першапачатковая форма, тым больш дасканалая рэч можа з яе атрымацца.
І гэтак зазвычай бывае з усім, што ёсць на свеце.