Эсса унд Дэсань

Jul 16, 2009 09:47

На развітальным канцэрце Балтыкі ў адным з заселеных пераважна рускімі мястэчак рэгіёна Земгале мы натуральна былі чаканымі гасцямі, цвіком праграмы.
А выявіліся, дзякуючы выразнай спеўнай манеры, дудзе, строям, і агульнаму modus operandi , - канкрэтным цвіком у труну славянскага адзінства. ;)))


Read more... )

вандраваньні, балты, музыка, фота

Leave a comment

triath88 July 16 2009, 12:45:44 UTC
Далучаюся да віншаванняў:)
P.S. А сапраўды цікавая ідэя пашукаць што гугл выдае па "карцінкам", чамусьці на "Юлію Шастак" пераважае нацыянальная сімволіка і спасылкі на ЖЧ "Асі".
Дзеля цікавосці забіў сваё імя, атрымаліся вокладкі "Druvis" і "Палітычнай сферы", Пётр Рудкоўскі (ёпсель), Вацлаў Ластоўскі (вау) і нават Аляксей Дзермант.

Reply

Шчыры дзякуй juli_erde July 16 2009, 13:17:30 UTC
А вялікі рэпартаж дарэчы яшчэ наперадзе!
Не ведаю, адкуль усплывае Ася, магчыма гэта знак, што я ўсё ж маю нейкія шансы ў галіне літаратуры :)

Нейкі падазроны пералік спасылак, асабліва канешне цяжка зразумець, ну адкуль бярэцца Вацлаў Ластоўскі, во дзе дзіва дык дзіва ;)))

Reply

Re: Шчыры дзякуй triath88 July 16 2009, 13:50:24 UTC
Абяцаны рэпартаж чакаю:)
А я нават і ня ведаў пра такую паэтку, але гэта даравальна, бо за літаратурай не сачу - за апошнія некалькі год прачытаў толькі две мастацкія кніжкі.
У маім жа выпадку як бы ўсё зразумела - да "Друвіса" і да "Палітычнай сферы" маю непасрэднае дачыненне (нават якраз гэтым часам пішу па артыкулу і туды і туды), і супраць Дзерманта нічога не маю:). Адзінае, напружвае, што пад маім імем стаіць фотаздымак Рудкоўскага (Булгакаў, зараза).
А прывід Вацлава, напэўна, будзе пераследваць мяне ўжо па ўсім жыцці, тут нікуды не дзенешся.

Reply

juli_erde July 16 2009, 14:11:42 UTC
Ну гэта як мінімум таму, што не тое каб паэтка лічыла сябе такою, а таксама з прычыны нежадання друкавацца, выступаць, удзельнічаць і г.д. Завязала :)

Раю праверыць, магчыма па спасылках Рудкоўскага можна знайсці ўзаемны варыянт. Было б вельмі міла і па-чэснаму ;)))

Reply

triath88 July 16 2009, 14:34:22 UTC
А чаму так - завязала?
Не, па-чэснаму не атрымаецца. На рэцэнзіі, дзе я грамлю Рудкоўскага, стаіць яго здымак, на яго адказе, дзе ён громіць мяне, стаіць таксама яго здымак:). Гэта ня тое, што ў мяне ёсць нейкае жаданне свяціць свой фэйс, але проста раздражняе, калі над маім артыкулам стаіць фотаздымак іншага чалавека. Хоць тут ужо часткова мая віна, каб я напісаў Булгакаву, то думаю, выправілі б без праблем. А так - сам праглынуў.

Reply

juli_erde July 16 2009, 15:10:55 UTC
Не хварэю на славалюбства. Хаця калі хваляць, люблю канешне. Очынь.

Ну не варта расстрайвацца, няўжо здымак Дзерманта не пераважыць здымак Рудкоўскага? ;)))

Reply


Leave a comment

Up