Фільм пра Барбару Радзівіл

Jun 07, 2009 19:26

Вось тут шаноўны пан radziwill_by згадвае, што ў XX гадах у Польшчы здымаўся мастацкі фільм пра Барбару Радзівіл, і пытаецца, ці мае хто-небудзь магчымасць звязацца з польскімі кінаархівамі. А можа у каго ёсць такая карціна ў прыватнай калекцыі? Сапраўды было б цікава ўбачыць, як экранізавалі лёс Барбары польскія кінематаграфісты.



Напраўду дзіўна, што паводле Гісторыі Любові і Смерці, рэальнасць якой уражвае куды больш за многія прыдуманыя сюжэты, за цэлае стагоддзе не было знята паўнаэкраннага мастацкага фільма. А якое можна было б зрабіць відовішча!
Досыць займальную імпрэсію прапанавала гледачам на пачатку 90-х студыя "Спадар Д". Але фільм "Салодкі яд кахання" - гэта хутчэй містычная меладрама з нізкім бюджэтам, і на гістарычную дакладнасць не прэтэндуе аніяк, хутчэй на дасягненне пэўнага эмацыйнага стану, стану меланхоліі, перажывання пераходзячасці усяго, але не любові, восеньскага подыху на захадзе сонца і часу. Таму аўтарам даруеш і тое, што за аснову сцэнара ўзята памылковы варыянт легенды пра чорную здань, і тое, што падзеі разгортваюцца большай часткаю ў Нясвіжы, які славутая пані так ні разу і не наведала. І што з Нясвіжскага парку адкрываецца прыўкрасны выгляд на Мірскі замак :)))

На здымку скульптурны партрэт Барбары Радзівіл, выкананы на аснове дадзеных антрапалагічнай рэканструкцыі. Скульптар - Вітаўтас Урбанавічус.

кіно, мастацтва, Нясьвіж, Мір, Радзівілы

Previous post Next post
Up