Jan 11, 2009 22:49
Ну што ж, вось і стала зразумела, хто гуляе на сваім полі, і каму насамрэч спрыяе неба. У глыбоцкім касцёле, як высветлілася, цяпер стаіць такая халадэча, што нават спяваць гадзіну было б складана, не кажучы пра дуду... Ды й гледачоў перспектыва праседзець там столькі часу наўрадці парадавала б. Усё да лепшага, і, хе-хе, можна хіба падзякаваць тым-сім за неслабы піяр!
А ў Цэнтры Культуры было вельмі цёпла і ўтульна. Публіка звыкла спачатку насцярожылася, а потым уцягнулася, і пайшло як па маслу. Як заўсёды тыя-сія медытавалі, прыкрываючы вочы. Нехта упітваў дагэтуль нячутае, ня ведаючы, а толькі адчуваючы, усю ўмоўнасць навізны. Натоўп сямігадовых бландынак на першым шэразе ўступіў у падтанцоўку, проста не сыходзячы са сваіх месцаў. Вьюнашы прыблізна таго ж веку побач са мною, як і належыць сур’ёзным мужчынам без розных там мятлікаў у галаве, спачатку салідна абмеркавалі, ці зробленыя на заўтра дамашкі, а потым нарэшце захапіліся імпрэзаю і сталі віртуёзна капіяваць абсалютова ўсе гукі, якія стварае дуда. Бабулька з другога боку з захапленнем тлумачыла маладзейшым суседкам, што такое для нас прыгожа, то бок андарак. А потым заззяла, што і яна, знайце, знайце, і яна на сваім веку безьліч разоў жаніла Цярэшку, але апошнія гады - не... І так выразна адчувалася, што прарэхі ў тканцы нашае спраўджанасці тут паціху меншаюць, і нават гэтае адзінае ўсведамленне з ліхвой перакрывае любыя прыкрасці.
І пра асабістае. Перапрашаю, не было грошай на тэлефоне, але ведайце, Айтварасы, як і рукапісы, не гараць. Таму дамова натуральна ў сіле!
erde,
музыка,
вера