Лекцыя аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ў Вялікабрытаніі.

Jan 04, 2014 19:06

05 студзеня 2014 г. а 13-й гадзіне ў Беларускім фондзе культуры (г. Мінск, Траецкая набярэжная, 6, 3-і паверх, уваход са двара) адбудзецца лекцыя аб прынцыпах захавання гісторыка-культурнай спадчыны ў Вялікабрытаніі, якую прачытае старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі Мікола Пачкаеў.
Запрашаюцца спецыялісты у сферы рэстаўрацыі і аховы помнікаў гісторыі і культуры, грамадскія дзеячы і грамадзяне, неабыякавыя да пытання аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Мерапрыемства арганізаванае па ініцыятыве Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускага Фонду культуры, Беларускага аддзялення ІКАМОС, Лятучага ўніверсітэту і агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Ужо заўтра!



піяр, conservation and so on

Previous post Next post
Up