Выступ гурта ESSA з праграмай " Niamiha - бяссонная рака" апынуўся для мяне музычнай падзеяй году. Магчыма, калі б я не наведала аднойчы Дом гуку ў Вене, я б нават напалохалася. Гэтак крок у іншую рэальнасць, вызваленне сябе за тую мяжу рацыё, куды даволі цяжка патрапіць з мітусні гарадской штодзённасці. Асабліва гарадской. Вецер і металічная гартаннасць, голас і рэзананс стыхіі - відэа не здольнае такога перадаць, як я пераканалася. Гэта трэба чуць ўжывую, каб найперш пера-жыць.