Семінар: Беларуская рэстаўрацыйная школа савецкага перыяду

Feb 19, 2013 00:20

Шаноўнае спадарства!

ГА «Беларускі камітэт ICOMOS» распачынае цыкл сустрэч прысвечаных праблематыцы аховы і рэстаўрацыі гістарычных помнікаў у Беларусі.

Мы паспрабуем стварыць утульную платформу для знаёмства з сучаснымі праектамі аднаўлення і захавання архітэктурнай спадчыны, для экскурсаў у рэстаўрацыйныя справы мінулага стагоддзя, для абмену думкамі, жывых дыскусій і цікавых прэзентацый.

Тэма першай сустрэчы: «Беларуская рэстаўрацыйная школа савецкага перыяду».

Выступоўца: Сяргей Аляксандравіч Друшчыц - намеснік генеральнага дырэктара ОАО «Белрэстаўрацыя», адзін са стваральнікаў першах рэстаўрацыйных аб'яднанняў Беларусі.

Сяргей Аляксандравіч распавядзе пра першыя крокі па стварэнню рэстаўрацыйных майстэрняў у БССР, пра умовы ў якіх адбывалася станаўленне рэстаўрацыйнай справы, пра аб'екты, якія ўдалося аднавіць у перыяд да 1991 г.

Сустрэча адбудзецца 19 лютага, ў 18.30 у Музеі гісторыі Мінска (вул. Рэвалюцыйная, 10).

асобы, гісторыя, архітэктура

Previous post Next post
Up