Дэнез Прыджэнт вяртае сучаснаму слухачу традыцыйную брэтонскую музыку, у прыватнасці «gwerziou» (гвэрзьё) - акапэльнае выкананне гераічнага эпаса і сказанняў, звычайна сола, якое нагадвае аплакванне. Апрануты заўсёды ў чорнае, ён прыкрывае вуха далонню, каб лепш сябе чуць, і ўражвае сваеасаблівым акцэнтам.
"AR SONERIEN DU " - легенда пра двух музыкантаў, дудара і бубнача, чыёю адмысловаю рысаю было тое, што хоць яны абодва заўсёды насілі чорную вопратку, але маглі сваім прыўкрасным вясёлым граннем пераўтварыць любое свята ў сапраўды незабыўнае. Паданне кажа, як аднойчы, пасля пышнага вяселля, вярталіся яны з аднога мястэчка Bigouden дадому і былі схопленыя жандармамі замест двух злодзеяў. Музыкаў павесілі, бо жандармы хацелі схаваць той факт, што сапраўдных злачынцаў яны ўпусцілі. А іх магіла ў "Les Justices" стала месцам паломніцтва для тых, хто ведаў іх і спачуваў страце. Гэтая песня з’яўляецца данінаю памяці дудара і бубнача.
І хаця ў запісу гучыць сумесь традыцыйнага выканання і сучасных рытмаў, але на гэты матыў шчыра цяжка забыцца.
Click to view