Даспехі Радзівілаў. Венская збройная палата.

Feb 21, 2012 23:04

Палата прыдворнага паляўнічага і абарончага ўзбраення знаходзіцца ў самай новай частцы імператарскай зімовай рэзідэнцыі дома Габсбургаў, так званым Новым Замку - Neu Burg. Кажуць, што гэта самы значны ў сусветным маштабе збор падобнага кшталту. Калекцыя вядзе сваю гісторыю з 1483 года і ў 1889 годзе, яшчэ да распаду магутнай імперыі Габсбургаў, ( Read more... )

Вена, Еўропа, Радзівілы, вайна

Leave a comment

wiedzma88 February 21 2012, 22:04:50 UTC
бож-жа мой. прыгажосць. велічна.
і згодна, смутак страшэнны... эхххх... але, канешне, так добра, што гэта яшчэ проста існуе

Reply

juli_erde February 21 2012, 22:12:24 UTC
Там надзвычай велічна. Нават троху вусцішна.

Reply

(The comment has been removed)

juli_erde February 21 2012, 23:38:37 UTC
Ну скажам так, нажаль і яны сярод многіх іншых.
Вы ж памятаеце, ў нямецкай кнізе па барока на ВкЛ таксама нават намёку няма(

Reply

pan_demetrius February 22 2012, 11:31:49 UTC
У кніжцы Томана пра класіцызм таксама нічога.

Reply

suziralnik February 22 2012, 22:13:24 UTC
Затое ў кніжцы пра міжнародную готыку ёсьць, нават здымак віленскага касьцёла сьв. Ганны :)

Reply

juli_erde March 1 2012, 23:00:00 UTC
Але там не пра ВкЛ усё адно(

Reply

suziralnik March 1 2012, 23:10:40 UTC
Не, пра проста, маўляў, "Літву". Здымкі касьцёла сьв. Ганны ў Вільні і "дома Пэркунаса" ў Коўні (пабуд. каля 1500 г.).

Reply

juli_erde March 10 2012, 18:22:03 UTC
Я гэтыя талмуды адразу ж даследвала на прадмет згадак пра некаторыя дзяржавы, ды дарма - яны нібы "сцертыя" з памяці еўрапейцаў. Што тым больш прыкра, калі ўлічыць, што гэтыя кнігі даволі грунтоўна даследуюць мастацкую культуру кантынента.

Reply

suziralnik March 10 2012, 21:54:01 UTC
Ці пра тыя самыя талмуды мы кажам? Я меў на ўвазе выданьні пад рэд. Томана (Toman) і Бэднорца (Bednorz), адпаведна "Мастацтва раманскага стылю", "Мастацтва Готыкі", "Мастацтва Барока і Ракако"... "Architektur, Skulptur, Malerei", у кожным выпадку.

А чаму не ўключаюць -- можа каб не "псавалі кацінку"? :) Вось на зьвязаную тэму гісторыя з жыцьця: http://suziralnik.livejournal.com/95264.html

Reply


Leave a comment

Up