Вось што я дакладна прапусціла, наведваючы Вену. Але шчыра кажучы, правіна тут не мая, але тамтэйшых музеяў, якія не ўважаючы на незлічоную сваю колькасць і неабсяжныя плошчы, ўшчэнт адмаўляюцца працаваць па начох!
Для канспірацыі вывешу вось такі гламурны здымак. Экспазіцыя "Аўстрыя і Еўропа - 1789-1866". Уніформа аўстрыйскага войска часоў Напалеонаўскіх войнаў.
Але насамрэч пасля філіжанкі кавы ў Кафэ Цэнтраль, вядомай многімі сваімі заўзятарамі, асабліва адным у дадзеным кантэксце, варта адразу наведваць вось гэтую тэматычную выставу:
Першая Рэспубліка і Треці Райх.
1. Заля Венскага вайскова-гістарычнага музея, прысвечаная гісторыі Аўстрыі часоў Першай рэспублікі і Трэцяга Райху.
2. Вынікі Другой Сусветнай.
3. Уніформа і знакі адрознення войска Першай Аўстыйскай Рэспублікі. Знізу галаўныя ўборы правых і левых ваенізаваных арганізацый.
4. Як і Германію, у 1920-х гадох у Аўстрыі адбываюцца узброеныя сутыкненні паміж правымі і левымі палітычнымі сіламі. Плакаты і аўстрыйская вайсковая уніформа 1920-х.
5. Уніформа і ўзбраенне атрадаў Шуцбунда - левай ваенізаванай арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі.
6. Уніформа і ўзбраенне Хаймвера - правай ваенізаванай арганізацыі Аўстрыі, аналага нямецкага Фрайкарпса.
7. Награды, дакументы, зброя і прыватныя рэчы сяброў Хаймвера.
8. Палявая гармата М.18, узбраенне Аўстрыі пасля Першай Сусветнай.
9. Бюст Вільгельма Мікласа, прэзыдэнта Аўстрыі з 1928 па 1938 гг. Аўстрыйская вайсковая уніформа ўзору 1934 года і штандар з новым гербам Рэспублікі.
10. Аўстрыйскае палявое узбраенне міжваеннага часу.
11. Стэнд прысвечаны нацыстскаму путчу 1934 года. Калі ў выніку забойства аўстрыйскага прем'ера Дольфуса, Мусаліні, які меў дамову з Аўстрыяй, спешна высунуў чатыры дзівізіі на перавал Брэнер, у выніку чаго Гітлеру давялося адмовіцца ад планаў імгненнага аншлюса. Злева канапа, на якой ад страты крыві памёр Энгельберт Дольфус і яго пасмяротная маска (на канапе).
12. Узоры зброі (MP-34 і MG-30) і ўзнагароды аўстрыйскага войска.
13. Аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе.
14. Уніформа і знакі адрознення палітычных і працоўных арганізацый Трецяга Рэйха.
15. Узоры уніформы ўзброеных сілаў Германіі. Унізе галаўныя ўборы пераможаных Германіяй войскаў у 1939-1941 гг.
16. Палявое ўзбраенне Вермахта і класічныя, карычневыя, нямецкія высокія вайсковыя боты.
17. Выведвальны Fieseler Fi 156 "Штор'х".
18. Парашутыст Люфтвафэ.
19. Аўтаматычная вінтоўка FG-42.
20. Прыборная дошка Месершміта Bf-109.
21. Volkswagen Тур 82 (Kübelwagen).
22. Матацыклісты Вермахта.
23. Стэнд прысвечаны Чырвонай Арміі.
24. Паўгусенічны матацыкл Kettenkrad HK 101.
25. 20-мм зенітная зброя FlaK 30.
26. 60-см пражэктарная ўстаноўка.
27. 88-мм зенітная зброя FlaK 36.
28. Электронная сістэма кіравання агнём.
29. Фрагменты збітай амерыканскай "Лятаючай крэпасци" і ўніформа сябра экіпажа бамбардыроўшчыка.
30. Узор авіяцыйнай бомбы, якія скідвалі бамбардыроўшчыкі саюзнікаў на тэрыторыю Германіі і Аўстрыі.
31. Сродкі грамадзянскай абароны Трэцяга Райху. У цэнтры - адгазнік для немаўлятаў. Цікава, ці былі такія адгазнікі ў савецкіх дзяцей.
32. Дыстанцыйна кіраваны "Галіаф" і знамя пехоты Вермахта.
33. Шыфравальная машына "Энігма".
34. Raupenschlepper Gebirge (горны гусенічны транспарцёр).
35. Чорная ўніформа СС і надгробкавы знак у форме руны.
36. Уніформа вайсковага святара Вермахта.
37. Кулямёт Максіма позніх мадыфікацый на станку Сакалова.
38. Нямецкае ўзбраенне і ўніформа фінальнага этапа Другой Сусветнай.
39. Уніформа горнага стралка Вермахта ў кіцелі М44 і ўніформа саюзнікаў.
40. Спецыяльнае горнае узбраенне - горны заплечнік, кошкі, скальны малаток.Gewehr 33/40.
41. Параза Германіі, лагеры для ваеннапалонных, акупацыйныя зоны.
42. "Віліс" амерыканскай вайсковай паліцыі.
43. Радыёкіраваная танкетка Sd.Kfz.301.
44. Дзіцячая куртка пашытая з эсэсаўскай плашч-палаткі, спінджак перашыты з афіцэрскага кіцеля, чарпалка з нямецкай каскі...
Усе фотарасповяды пра Венскі вайскова-гістарычны музей тут:
http://reibert.livejournal.com/