Горкі лёс Горкаў

Jan 06, 2012 16:42

Сёлета пад прыцэлам суровага і сляпога сярпа ўсенароднага беларускага свята Дажынкі апынуўся горад Горкі. Сапраўднае ноу-хау года, відавочна звязанае з абмежаванасцю бюджэта ў краіне: не рамантаваць на хуткую руку старыя муры, але зносіць іх: атрымаецца танна і яшчэ больш хутка.
На мясцовым сайце шырока абмяркоўваецца лёс дома, дзе 2 гады пражыў Максім Гарэцкі, а таксама высечка каля 1000 дрэваў у горадзе. Таксама будзе напалову знішчаны бярозавы гай дзеля ўзвядзення канцэртнай пляцоўкі. Праўда, мясцовая грамада не лічыць такую патрэбнаю, а тым больш лядовы палац, будаўніцтва якога разгарнулася ўжо поўным ходам.
Апрача ўсяго пад пагрозаю зносу апынуліся некалькі камяніцаў, якія некалі сталі ядром развіцця першай у расійскай імперыі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы. Наколькі гэта рэальная пагроза? Адзін з горкаўскіх кіроўных чыноўнікаў ад культуры, апелюючы да непасрэднага загаду Мясніковіча (вось скуль ногі ў такой эканомнай эканоміцы), даслаў у Мінск ужо некалькі лістоў з настойлівыми запытамі праінструктаваць, як можна выкрэсліць будынкі са спісу гісторыка-культурнай спадчыны.
Гэта логіка нават не "ад сахі", гэта няма прыстойных словаў што такое...

фазэлэнд, вайна

Previous post Next post
Up