Залаты запас.

Jan 05, 2012 20:59

Хаця некаторых газэтаў у прынцыпе не люблю ні перад сняданкам ні апасля, але тым не менш. Надзіва неагрэсіўнае інтэрвью пра рэстаўрацыю замка з маім кіраўніком.
І ў дадатак троху Залатой залі

У перыяд канца ХIX - пачатку ХХ стст. інтэр'ер залі быў зменены і спрошчаны пры рэканструкцыі пасля працяглага перыяду запусцення. Тагачасны фотаздымак:



Аднаўленне залі зробленае на перыяд росквіту 1730-1750 гг. паводле апісанняў інвентароў, відам парадных інтэр'ераў іншых рэзідэнцый князя, аналагам парадных інтэр'ераў суседніх краінаў з выкарыстаннем дэталяў, якія захаваліся ў замку і касцёле, а таксама элементаў радзівілаўскай геральдыкі.




Падлога "плітачная" альбо "ў вінкель"



Рэканструкцыя па фрагментах зноўдзенага ў дымаходзе замку каміннага шчата. Кафля ў аздабленні топачнай нішы.



Інвентар 1816 г.: "…гипсовый потолок с карнизом в плохом состоянии. На потолке два герба позолоченных с коронами. На высоту стен белые панели с позолотой." У інвентарах 1764, 1765 і 1767 г. даецца больш поўнае, падрабязнае апісанне згаданых элементаў столі, таксама дэкора сценаў.























Вялікі смутак выклікалі хіба толькі дзверы - выразны прыклад таго, што нажаль, няма нічога такога ў накрысах,што нельга было б сапсаваць "умелым" выкананнем. І вось гэта менавіта нашая беларуская хіба, у суседняй Польшчы краінах запіс у журнале аўтарскага нагляду змусіў бы столяраў без варыянтаў перарабліваць нязграбную працу.












Нясьвіжскі замак, Радзівілы

Previous post Next post
Up