Невялікі артыкул лідскага зао"Каскад", прысвечаны ў асноўнай частцы аднаўленню жырандоляў і бра Нясвіжскага замка. Рэдкае прадпрыемства мае адмыслоўцаў, асноўным накірункам дзейнасці якіх ёсць праца на помніках архітэктуры. Канешне гэта не рэстаўрацыйная арганізацыя, размова ідзе толькі пра рэканструкцыю асвятляльных прыстасаванняў. Але ж як бы не зашкодзіла мець калектывы падобнай скіраванасці на цэглавых і шклозаводах, на ткацкіх фабрыках. У большасці выпадкаў прадпрыемства адмаўляецца наладжваць абсталяванне на малую партыю вырабаў, як гэта патрабуецца пры рэканструкцыі помнікаў.
А лідская фірма бадай што лепшыя вытворцы, якія працавалі на замку, і ў плане якасці, і здольнасцяў да дыялогу, і ўвогуле малайцы.