Ведзьміна мятла

Aug 03, 2011 18:07

Непадалёк ад былой сядзібы Паплаўскіх у вёсцы Сурвілішкі Іўеўскага раёна гадуецца на дрэве гэтая дзівосная прыродная анамалія - "Witchs Broom" - ведзьміна мятла, якую прысутны ў нашай вандроўцы доктар біялагічных навук, прафесар Анатоль Тарасавіч Федарук палічыў самай вялікай, з усіх бачаных ім у жыцці. Дарэчы падобныя мутацыі сустракаюцца ўва ўсіх відаў хваёвых - прыкладна адна на дзесяць тысяч дрэваў.


Абсалютова неаспрэчна (пра гэта казалі яшчэ нашыя бабулі і дзядулі), што "ведзьміна мятла" з'яўляецца на яліне менавіта тады, калі якой-небудзь мяцовай чараўніцы патрабуецца новы транспартны сродак для хуткага перамяшчэння. Такі відавочны апгрэйд гаражу бабы-ягі некаторыя памылкова лічаць месцам пражывання істоты з выглядам бясхвостай коткі, якая ахоўвала хатніх жывёлаў. Зрэшты гэта фіна-вугорская трактоўка, і мы ў яе не верым!)))






А калі сур'ёзна, то фіны здаўна і дагэтуль захоўваюць трапёткае стаўленне да ведзьміных мяцёлак і агулам незвычайных дрэваў. Цікавая цытата: "Заслуживает внимания тот факт, что обнаруженные уникумы в стране Суоми тщательно охраняются - лес вокруг них вычищают от бурелома и ставят таблички с ботаническим названием формы и датой находки. Любопытно также, что на Валааме экскурсоводы с гордостью демонстрируют гигантские ведьмины метлы на соснах, считая их едва ли не главной достопримечательностью острова."

Насамрэч WB - гэта лакалізаваная частка кроны дрэва з анамальна актыўным плотным разгалінаваннем і запаволеным ростам гучкоў. Ёсць два варыянты тлумачэння іх з'яўлення. Паводле першай гэта хвароба, якую выклікаюць патагенныя грыбы ці бактэрыі, а згодна другой - гэта спантанная саматычная мутацыя генома, устойлівая і перадаваемая ў спадчыну. Маюць рацыю прыхільнікі абедзьвух версій, у прыродзе сустракаюцца ведзьміны мётлы і паталагічнага і мутацыйнага паходжання. Менавіта другі тып сустракаецца радзей, затое адрозніваецца жыццяздольнасцю і доўгім векам. Такія WB уяўляюць сабою каштоўную крыніцу генетычнага матэрыяла для вывядзення маларослых дэкаратыўных гатункаў хваёвых. Практыка яго выкарыстання для стварэння новых кшталтаў, у асноўных кампактных з шарападобнай кронай, існуе з 1890 года.
Паляванне за такою ведзьмінаю маёмасцю найбольш развітае ў Чэхіі, дзе як мінімум 30 чалавек шукаюць цікавыя адхіленні ад нормы, актыўна размножваюць і распаўсюджваюць свае знаходкі. Таксама стабільна папаўняюць капілку гатункаў селекцыянеры Польшчы, Германіі, Галандыі, Брытаніі, ЗША. Таму у вялікай колькасці выпадкаў стварэнне новага гатунку карлікавых хваёвых за мяжою адбываецца дзякуючы знаходкам энтузіястамі новых экзэмпляраў ведзьмінай мятлы ў розных кутках свету.

erde, лес

Previous post Next post
Up