Мэбля для Замку

Jun 13, 2011 21:00

Ложак для спальні князя. Паўночная Еўропа.

Read more... )

штучкі, фазэлэнд, Нясьвіжскі замак

Leave a comment

symon_salavejka June 13 2011, 22:06:56 UTC
Ложак??? Гэта хутчэй нейкая тумбачка... ці кухвар...
Як цікава туды князёў пакавалі???

Reply

sebepan June 14 2011, 08:24:38 UTC
Мне кажется, что все дело в ракурсе.

А кроме того, насколько я знаю, в определенные периоды предполагалось, что человек должен во время сна в кровати не лежать,как принято в н.в., а скорее полусидеть.
Иногда это приводило к тому, что кровати делались несколько короче, чем мы привывкли.

Reply

juli_erde June 27 2011, 15:14:09 UTC
Так гэта ці не так насамрэч, але я ведаю, ёсць такая ілюзія, кароткіх ложкаў, якая напрыклад мяне проста не пакідае падчас вандровак па чужаземных палацах, асабліва рэнесансавых. У працэсе пытак экскурсаводы звычайна прызнаюцца, што ложкі... усё ж нармальнай даўжыні, прыдатнай для гарызантальнага становішча сучаснага чалавека.
А ілюзія ёсць, хоць я і не задавалася мэтамі дазнацца, чаму ж яно так падаецца.

Reply

sebepan June 28 2011, 06:13:46 UTC
Да, сей феномен имеет место быть и у меня.

Reply

Хе-хе, кароценькія князі былі раньш) juli_erde June 27 2011, 15:04:46 UTC
Ракурс проста ўзяты такі - "нагамі наперад".

Reply

Re: Хе-хе, кароценькія князі былі раньш) symon_salavejka June 27 2011, 16:39:48 UTC
нагамі наперад - гэта напэўна памерлыя князі былі...

Reply

Re: Хе-хе, кароценькія князі былі раньш) juli_erde June 27 2011, 19:48:06 UTC
Гэта калі б гэты ложак быў адмыслова для пераноскі князёў, то можа і памерлыя...
Зрэшты усё адно яго сапраўдныя гаспадары ўжо дакладна памерлыя, так што Вашая рацыя.

Reply

Re: Хе-хе, кароценькія князі былі раньш) symon_salavejka June 27 2011, 20:12:57 UTC
А тых што сьвяткуюць у Вальгальле Вы таксама лічыце памерлымі?

Reply

Заблыталі дзетачку! juli_erde June 27 2011, 20:14:45 UTC
Я з імі не знаёмая, але калі Вы такіх ведаеце, то канешне прывет ім перадавайце ;)

Reply

Ну нібыта! symon_salavejka June 27 2011, 20:19:45 UTC
Гм... падлавілі...
Не, пакуль з імі не знаёмы, але калісьці таксама пайду гуляць па асфадэлявым лугам, тады і перадам...

Reply

Ну точна! juli_erde June 27 2011, 20:23:55 UTC
Гэта Вам далекавата будзе з берагоў Ахеронта да Вальгаллы дакрычацца!
Я так думаю Вам з Элізіума трэба, яно і бліжэй гукаць будзе, і клімат там кажуць лепшы.

Reply

Дакрычымся... symon_salavejka June 27 2011, 20:29:41 UTC
Ну Вы ж самі разумееце, што ўсё гэта ўмоўна... усё адно Ігдрасіль толькі адзін, таму далёка ня будзе... з галінкі на галінку і далей...
Але ж гэта, што праўда, для людзей..
Куды мы, хобіты, трапляем - пакуль невядома дакладна... спадзяюся таксама ў Валінар...

Reply

Re: Дакрычымся... juli_erde June 27 2011, 20:47:45 UTC
Ох, ну Вы даеце, у асфадэляў такіх доўгіх галінак няма, толькі белыя сувецці, а па іх далёка не залезці. І дрэваў грэкі на тых лугох нешта не саджалі. А можа саджалі, ды іх усіх козы усё адно папаелі.
А хобіты патрапляюць у салодкія дзіцячыя сны між іншым.

Reply

Re: Дакрычымся... symon_salavejka June 27 2011, 20:51:36 UTC
А козаў грэкі як раз да дрэва і прывязвалі, каб не ўцяклі ды парнога асфадэлявага малачка далі. А як надояць вядро, дык лезуць адразу ў Вальгаллу... са сваім напоям.
А хоббітаў Вы часам з Оле Лукое не пераблыталі, дзетачка? Ці можа як раз у Вашыя самыя салодкія сны хобіты ўжо не раз траплялі???

Reply

juli_erde June 27 2011, 20:59:47 UTC
Здорава, гэтая канцэпцыя мусіць здзейсніць пераварот у грэка-скандынаўскай міфалогіі. І тут лёгкі допінг , так я і ведала ;)
А у маіх снах цэлыя натоўпы жыхароў, і хобіты, і олі, і лукойлы, і іншапланецяны, не прайсці не праехаць ў гэтых маіх снах, перанасяленне аднака!
А у Вашых чыво там?

Reply

А то! symon_salavejka June 27 2011, 21:06:38 UTC
Шчасьціць Вам са снамі... у маіх усё так заблытана, што нават з соньнікам не разьбярэсьсі... але часьцей за ўсё не памятаю нічога... можа я таксама ў гэты час у чыіхсьці снах блукаю...
Калі раптам пабачыце - ганіце ў карак!

Reply


Leave a comment

Up