Як і абяцала харошым людзям, выкладаю ў добрай якасці гравюру Тамаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя (каля 1604 г.) - дакумент рэдкі па старажытнасці і дэталёвасці выяўлення. Планіровачная структура горада, цяпер старой часткі, Нясвіжа была ўсталяваная фактычна аднаэтапна - цягам 30 год (1586―1616), з невялікімі зменамі дайшла да канца XVIII ст. і ў значнай ступені захавалася да нашых дзен.
Теасофскім правобразам горада быў Нябесны Ерусалім, горадабудаўнічым - рэнесансныя тэарэтычныя праекты паселішчаў на аснове рыма-антычнага вайсковага лагеру і Лабірынту. Ідэальны горад, Нясвіж стаў увасабленнем улады і багацця магутнага магнацкага роду Радзівілаў.