Карціна, якая дзівосным чынам патрапіла ў мой цяперашні настрой, вартая таго, каб мець яе ў хатняй калекцыі, на маё сціплае меркаванне) Бадай што ідэальны фільм для тых, хто аднолькава любіць чараўніцтва кіно, жывапісу і оперы, але не мае дастаткова часу, каб задаволіць усе свае схільнасці паасобку. Якасны сінтэтычны мастацкі прадукт, створаны эстэтам-перфекцыяністам Хамдамавым, якога звычайна параўноўваюць з Феліні, мне аднак вельмі нагадвае паводле экзальтаванай барочнасці сваёй формы творы Грынуэя. Адсылкі да стылістыкі вялікай Марлен, дэкарацыі разнакшталтавых імперый мінулага, развагі пра прыроду гераічнага, аўра політэізму як шляху гарманізацыі, бэкстэйдж казахскага стэпу, рэзкія культурныя кантрасты, неверагодныя чынам згуртаваныя ў прасторы вакол старога піяніна ствараюць уражанне буфанады, калейдаскопу, паноптыкуму і чаруючай мізерабельнасці. Дзеянне гэтай музычнай стужкі адбываецца сярод старажытных руінаў у абстрактнай кропцы зямнога шара - нябачны свету імправізаваны канцэрт, але ў выкананні бясспрэчных майстраў. Гукі знакамітых арый опернай класікі і канферанс якзаўждыбажэсцьвеннай Рэнаты Літвінавай - цераз усё гэта праходзіць амаль чыстая антычная ідэя вечнасці ідэальнага, у дадзеным выпадку музыкі ў параўнанні з тым, што "все цивилизации хрупки, как і наша жизнь".
З сюжэтам можна пазнаёміцца ў даволі падрабязнай цікавай
рэцэнзіі. А лепш проста паглядзець, паслухаць, удыхнуць адзін фрагмент:
Click to view