Герб Францішкі-Уршулі Радзівіл з Вішнявецкіх

Nov 09, 2009 11:46



Гэтая глыбокая крывавая чырвань адразу ж кідаецца ў вочы сярод светлага поля сухога архіўнага аркуша. Пад подпісам, зробленым упэўненаю рукою, стаіць пячатка знакамітай “Нясвіжскай Сапфо”
Францішкі-Уршулі Радзівіл з Карыбутаў-Вішнявецкіх. Акурат такія самыя картушы сустракаюцца ў Нясвіжскім замку у выглядзе камінных шчытоў і насценных роспісаў.
Троху раней у гутарцы з шаноўным панам закраналася пытанне наконт гэтага герба тыпу "accollé"; і вось паводле пячаткі бачная яго яўная прыналежнасць да асобы. Тую ж выяву фіксуюць разнакшталтавыя гербоўнікі. У прыкладзе, які размешчаны ніжэй, звярнула ўвагу на тое, што асноўны колер левага поля тут чамусці чырвоны, а не сіні. Зрэшты паглядзіце самі

Аркуш нумар 084


Герб з тэкстам. Сучасная рэканструкцыя.




Нясьвіжскі замак, гісторыя, пані, Радзівілы

Previous post Next post
Up