Так звяргаюцца ідалы

Oct 15, 2009 13:21

Напэўна колішні кожны наведвальнік Нясвіжскага замку міжволі звяртаў увагу на эпічную трыяду "герояў", выяўленых за савецкім часам у падкарэктаваным жывапісе над галоўнай лесвіцай палацу (На ўсялякі выпадак, каб лепш з'арыентавацца - у замку гэта цэнтральны будынак).
Вось напрыклад шырока вядомы аматар тутэйшай культуры, гаспадзін Сувораў:


Але час няўмольны да славы зямной, асабліва калі яна чужынская і нахабна прыкрывае нам...

...сімпатычныя ілюзіянісцкія вокны, акурат на месцы ўсялякіх там Неўскіх-Суворавых з іх псеўдарэгаліямі. Можа сапраўды гэта сімвалічнае вяртанне фокуса на Еўропу, хто ведае ;)


А над квадратураю адкрыўся герб Вішнявецкай, датаваны прыблізна сярэдзінаю XVIII стагоддзя. Выбачаюся за якасць, умоваў для фатаграфавання нажаль было вобмаль.


Дарэчы даўно мучаюся адным пытаннем, можа хто дасведчаны адкажа? Навошта прадстаўнікі малярства соцрэалізму апрача таго, што замянілі некаторыя выявы тэматычна, дык яшчэ і акуратна перафарбавалі адзіны (!) колер: замест светла-чырвонага (як застаўся ў аздабленні над і справа ад Суворава на першым здымку) на вялікія плямы фону нанеслі пяшчотна-ружовы? Я не магу намацаць логікі ў гэтым арт-перформансе, а пісьмовых сведчанняў нажаль не захавалася.

мастацтва, Нясьвіжскі замак, гісторыя, Нясьвіж, архітэктура, праца

Previous post Next post
Up