Сцяна

Sep 22, 2009 14:08


"Трывіальнасць пяску" (Уістан Одэн)

Усюдыіснасць пяску.

Але за сцяною лесу,
       Але за сцяною спінаў,
За правым плячом узнімаецца Арханёл Міхаіл
               Як гэта было тады
І яшчэ раней, было за інакшым імем
Было, ўсё адно, хоць паснулая ўлада таго,
Што за левым - сцяжына дадому вяла і вядзе.
З пустэльні нябыту і попелу гарадоў.
Дзе на пяску не пакінуць адзнакі часу.
Адзнакі і абяцання,
У цемры і цеснасці іх пустэльняў
У нясцерпнасці безасабовых роляў
У агоніі целаў-падданікі абагульненняў
не паспяваюць памерці
Ўслед за душою.
Трывіальнасць пяску
Ля застылых ног у задушны вечар

Але за спінаю лесу ўзыходзіць
Сонца
           І ў правалах вачэй
           Як у прагаллі вецця
                           ўзыходзіць
І паўстае на краі дрыготкім свету

вершы, erde

Previous post Next post
Up