Feb 24, 2017 11:54
З недаўных часоў на партале pravo.by вялікая колькасьць тэкстаў законаў, указаў, рашэньняў Саўміна і г.д. вынятая з безкаштовага доступа. Што ёсьць простым, простым, як чыгуначная рэйка, парушэньнем Канстытуцыі, палажэнья аб працы Цэнтра прававой інфармацыі ды наогул прынцыпаў прававой дзяржавы, што вядуцца ад часоў Хамурапі. Калі шаноўнае спадарства 'мае час ды натхненьне', было б нядрэнна у рамках закона аб зваротах грамадзян задаць дырэктару НЦПІ пытаньні (менавіта пытаньні), з якога гэта будуна і патрабаваць матываванага адказу:
1. з якіх прававых высноў гэта зроблена
2. хто санкцыяніраваў і хто рабіў юрыдычную праверку рашэньне
3. калі усё будзе прыведзена у адпаведнасьць с законамі РБ
FYI: вышэйшая за НЦПІ ўстанова - Управа Т.З. Прэзідэнта.
Lic.CC-BY-SA