Да ўвагі беларусаў Аўстpыйшчыны. Патрэбны грамадзянскі ўдзел.

Jul 28, 2020 19:31

Спадарства, пансёстры ды панбраты!

Як вы ведаеце, а я спадзяюся, што вы такі ведаеце, а калі ня ведалі, дык зараз даведаліся, што мы маем праз 2 тыдні абраць сабе прэзідэнта. І мы мусім, перад Краем ды дзеткамі мусім, здабіць так, каб не 'абралася' саматужна і па за законам тое, што 'абіралася' нібы народам цягам апошніх 20 гадоў. А каб яно не 'абралася' як тады, цераз маніпуляцыі, трэ мець нам нашых наглядальнікаў на выбарчых ўчастках.

Калі на будзь-якім ўчастке усе будзе чэсна, а вы самі ведаеце,  што як будзе чэсна і без махлярства, то выбары будуць на нашаю карысьць, то й скажа назіральнік: ОК, тут рыхтык усё. Калі ж будзе якое махлярства, то назіральнік калі не прадухіліць яго, так не дасьць махлярства легітыміраваць і сбярэ матэрыял для прыцягваньня выбарчай камісіі да крымінальнай адказнасьці. А як вы ведаеце, тэрміны даўнасьці у Беларусі замарожаныя да таго моманта, як не будзе у РБ фактычна незалежнага суда. Разумееце, што гэта азначае? О! Карацей кажучы, назіральнікі неабходныя.

Тутака у нас у Аўстрыйшчыне знайшоўся нейкі пан, што жадае быць назіральнікам. Гл. тут: https://election2020vienna.dreamwidth.org/

Я маю, прыстойная асоба. Яму патрэбна яшчэ 5-7-10 подпісаў. Я сам падпісаўся, прашу спадарства таксама дапамагчы.

UPD: Подпісы сабраныя

angewandte politik

Previous post Next post
Up