(no subject)

Dec 19, 2019 14:00

Вельмішаноўнае спадарства, прыўкрасныя паненкі, гжэчнавыхаваныя пані, панове (тутака мы абыдземся без кампліментаў, бо й так усё зразумела :) ),

напэўна вам вядома, што выбітны кіеўскі хуліган Горкі Лук ака Горкі выдае у выдавецтве 'Люта справа', дзе атачыліся махноўцы ды бандэры, жыды напагатоў, свой новы стары твор АНГЕЛЫ НА ПЕСКЕ 'http://books.lutasprava.com/index.php?route=product/product&product_id=165'. Як спадарству також вядома, пошта братэрскае Украіны не тое, што фаламарфіравала ся, а зрабіла гэта татальна-апакаліптычным чынам і вымагае за кіляграмовы пакет да Эўропы нешта 40 даляраў. Так што кніжка дзесьці у Германіі ці у Славакіі стане у 10 эўра + 40 эўра = 50 эўра. Што ёсьць суцэльным паскудствам, абразай усякаму прыстойнаму жыдаліцьвіну ці жыдабандэре у ягонай жыдоўскаў частке і суцэльна неканструктыўна.

Кіруючыся прынцыпам 'табе трэба, ты і рабі' (а мне гэтая кніжка такі трэба! і па нейкаму ж адэкватнаму прайсу) я вырашыў узяць лагістыку на сябе і пателефанаваў да выдавецтва. Нейкі пан на цудоўнае мове адказаў, што маўляў праблему яны ведаюць, індывідуальна асобнік кудысь адправіць канешне могут, але лепш замовіць трохі больш і тады можна будзе перадаць неяк з літаком ці с бусам у Еўразвяз каб потым раскідаць па адрэсатам. Атрымаецца танней, а на рэшту, што не пайшла людажэрскай пошце можна набыць чагось карыснага. Мяркую нат на панцерваген б/у хопіць.

Спадарства, хто мае інтарэс да ксёнжкі і знаходзіцца у Эўразвязе проше кідаць заяўкі на мыла drk295700<сабака>gmail.com Звяртаю увагу:

1. наклад абмежаваны і разыходзіцца ён з калясветлавай хуткасцю. Так што хуценька вырашайце. Самае большае, маеце тыдзень
2. аб тым, якой будзе дамова з Лютай Справай, калі у ЕЗ прыйдзе кніжка і гэтак далей, я буду пісаць у журнале с тэгам ANGELS
3. для тых, кто мяне ня ведае асабіста: майго фінансавага інтарэсу у акцыі нема, я даволі неблага зарабляю іншымі справамі. Прайс складаецца з прайсу выдавецтва і кошту дастаўкі.
4. Адрэсы, атрыбуты для пераводу грошай - па мылу, на крайні край прыватным мессыджам у дрыме. НЕ у ЖЖ!!

=======================================================
UPD. 27.12.2019

Тэлефанаваў зараз шчэ раз з панам са 'Лютае Справы'. Друк кніжкі трохі затрымліваецца, тэрмін будзе вядомы дзесьці а пачатку студзеня 2020.

UPD 04.02.2020: Короче, всё будет не так. А будет так: "Люта Справа" с 05.02.20 по 09.02.20 экспонируется в Минске на книжной ярмарке. Туда зайдет верный человек, купит книжку, а потом попутным транспортом она окажется в Европе. Так шо, паненки ды панове, сегодня последний день сделать заявку.

angels

Previous post Next post
Up