Вёска Кудрычы на Палессі... Зусім выпадкова натрапіла ў Інэце на гэтыя здымкі. На свой сорам нават і ня чула пра гэту веску ніколі раней... Незакранутыя цывілізацыяй мясціны...Усе выглядае, як і сто гадоў таму. Мне падабаюцца такія “аб’екты агратурызму”, а не музеі-лубкі пад адкрытым небам, дзе ўсе штучна адпаліравана і шыкоўна прыбрана для наведвальнікаў. У Кудрычах хаты нефарбаваныя, пад чаратавымі страхамі, пачарнелыя ад часу. З усіх бакоў вёскі багна.
Здаецца, пастукай у шыбу - і выйдзе з гэтай хаты табе насустрач Ганна Чарнушка...
Падчас павадку, якія здараюцца часта, такія вось чоўны - асноўны сродак перасоўвання ў Кудрычах. Нешматлікія жыхары перасоўваюцца па весцы ў чоўнах.