Рухацца павольна альбо Прачынайся, Чалавеча

Jul 20, 2014 12:41

Часам бывае, што людзі прыходзяць нібы зьнянацку, і блізка вакханалія, і трэба захапляцца й цешыцца, што вось мы, маўляў, сустрэліся. Большая частка з іх праз пэўны час ідзе сваім шляхам і пры новай сустрэчы ўсім удзельнікам прыемна, хораша, але... на гэтым усё.
Зрэдку ж у жыцьцё ўваходзіць такі чалавек, да якога Ты, можа, і не гатовы, і будзеш адбівацца й спасылацца на стому й благі характар, толькі ён усё адно застанецца, бо ўвайшоў бязь сьпеху. І яшчэ колькі часу таму няможна было марыць, што Ты нарэшце ўбачыш куды Табе трэба йсьці й навошта, цяпер жа пухір лопаецца, вада выцякае й вось ён запраўдны Ты: адна галава - 20 пальцаў, бяз моташнасьці й надрываў. І ёсьць 1000 выпрабаваньняў, якія зусім не здаюцца складанымі, і часам нават дзіцячымі, бо Ты пачынаеш ясна бачыць, што радасна трываць можна цярпліва й доўга, а ўзнагарода ў выглядзе Чалавека, які прачнаецца - ня мае цаны. Нават калі Ты сам ня ўбачыш гэтага абуджэньня.

йу

Previous post Next post
Up