(no subject)

Apr 14, 2012 23:49

калі ты прыйдзеш з маўклівай вайны
да нашых самотных пакояў
у сонечных прамянях абласканы ветрам
і морам
я разарваным сэрцам
з уколам між цёмных броваў
пабуджу ўсе птушкі і адкапаю зброю
стану вышэйшай за дрэвы
адрасту сярод голага поля
абрэжу свае валасы
каб меней ня чуць і болей
твайго голасу горкага
нібы карэньне палыну
час прайшоў і мы ў маім сэрцы
згубіліся й загінулі

рукі ўгору з праторанай дзюркаю ў целе
ты йдзеш да мяне ты ведаеш я ў тэме
дастань бінты й троху паменьшы гора
а я не магу спыніць кроў якая ідзе праз горла

я прадам маёмасьць і перасялюся да мора
залячу тваю ціш тугою сьвянцонаю куляй
адкапаю трываласьць зьнішчу сардэчнае гора
толькі выбяры не мяне
зьбягай пакуль я ня чую

ў

Previous post Next post
Up