(no subject)

Mar 25, 2012 00:46

калі пралятае птушка ў вакне
імкнецца ўвысі й прагне гарачага неба
я чакаю на ліст і каля вакна стаю
а той у дарозе спыніўся на сьветлафоры
так трэба

каб здолець і вырваць стрэмку з-пад мягкага
соннага сэрца
у крыві стаяць і ўсё-такі не рыдаць
каб ведаць праўды каб болей ня сьніць тапельцаў
адказу няма за вокнамі птушкі ляцяць

ці мне
ўзрасьці сырым непарэзаным
чорнаю вуліцай ценем
што рушыць пад горку ў склізкі
глыбокі акоп?
падаць у пашчу дарог на
вылізаны дзень белы
я сёньня сьцегі ўчорашніх
вашых ног

ў

Previous post Next post
Up