Originally posted by
jil_ka at
Гарадзенская «ЭкаСтудыя» запрашае Ведаць экалагічныя праблемы Горадні, а таксама спосабы іх вырашэння, пазнаёміцца з дзейнасцю мясцовых экалагічных ініцыятываў і далучыцца да іх працы. Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.
Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».
«ЭкаСтудыя» - гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху.
Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.
Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 23 лістапада запоўніць
электронную анкету-заяўку.Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 25 лістапада.
Першы трэнінг адбудзецца 26-27 лістапада.
Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям. У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе
3sektar@gmail.com з пазнакай «ЭкаСтудыя».